Канчатак (флексія) — службовая марфема, якая размяшчаецца пасля кораня або суфікса, пры дапамозе якой утвараюцца не новыя словы, а граматычныя, сінтаксічныя формы аднаго і таго ж слова.

Асаблівасці канчаткаў

  • Выступаюць толькі як формаўтваральныя сродкі.
  • Ужываюцца, як правіла, на канцы слова і замыкаюць марфемны рад (выключэнне: словы з постфіксам).
  • Не ўваходзяць у аснову слова, не дапаўняюць яго лексічнае значэнне, выражаюць толькі граматычнае значэнне.
  • Канчаткі — марфемы парадыгматычныя. Парадыгму канчаткаў не маюць нязменныя словы (інфінітывы, дзеепрыслоўі, прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы, нескланяльныя назоўнікі і прыметнікі).

Віды канчаткаў

Паводле фанемнага складу

  • Аднафанемныя (складаюцца з адной фанемы).
  • Двухфанемныя (складаюцца з дзвюх фанемаў).
  • Трохфанемныя (складаюцца з трох фанемаў).

Паводле размяшчэння

  • Знешнія канчаткі (канцавыя марфемы).
  • Унутраныя канчаткі (знаходзяцца паміж 2 асновамі або 2 каранямі). Унутр флексію маюць складаныя словы, у якіх абедзве часткі скланяюцца.

Паводле выражанасці

  • Матэрыяльна выражаныя.
  • Нулявыя.

Літаратура

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск — Мінск: Навука і тэхніка, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. — Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.