Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Корань слова — галоўная частка слова, нязменная ў працэсе словаўтварэння і словазмянення (марфалагічнай дэрывацыі), носьбіт лексічнага значэння слова. У невытворных словах корань супадае з асновай. Значэнне кораня больш канкрэтнае, чым значэнне афіксаў слова. Структурна корані падзяляюць на свабодныя — сустракаюцца на правах аўтаномнага слова без афіксаў («сцян-а», «сцен-ка») і звязаныя — толькі ў спалучэнні з афіксамі («ада-мк-нуць», «за-вул-ак»). Корань, які закончваецца галосным гукам, называецца адкрытым («аб-у-ць»), зычным — закрытым («з-бір-аць»; у беларускай мове закрытыя корані заўсёды ва ўласнабеларускіх назоўніках, прыметніках, лічэбніках і займенніках, за выключэннем асабовых займеннікаў я, ты, мы). У залежнасці ад колькасці кораняў словы падзяляюць на простыя — адзін корань («бульб-ін-а») і складаныя — больш аднаго кораня («вад-а-лаз»). Корані службовых слоў блізкія па значэнні да афіксаў, напрыклад: значэнне прыназоўніка і прэфікса «без» («без білета» і «безбілетнік»), часціцы і прэфікса «не» («не прывабліваць» і «непрывабны»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.