Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Немцы (ням.: Deutsche) — германскі народ, асноўнае насельніцтва Германіі. Агульная колькасць (2016 г.) — 64 598 000 чал.
Немцы (Deutsche) | |
Агульная колькасць | 64 598 000 (2016) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Германія — 58 179 000 Славакія — 46 тыс. |
Мова | нямецкая |
Рэлігія | каталіцызм, пратэстантызм |
Блізкія этнічныя групы | аўстрыйцы, германашвейцарцы, эльзасцы |
Сучасная нямецкая саманазва Deutsche паходзіць ад гутарковых слоў diutisc, theodisk (ад протагерманскага þiudiskaz, літаральна "простыя людзі")[1], якімі ў раннім сярэднявеччы ў Франкскай імперыі і англасаксонскіх дзяржавах называлі германскае насельніцтва ў адрозненні ад раманскага і кельцкага.
Славянскае слова «немцы» (польск.: Niemcy, чэшск.: Němci, славацк.: Nemci, балг.: Немците і г. д.) таксама з'явілася ў раннім сярэднявеччы ў выніку кантактаў славян з германскімі плямёнамі. Яно магло значыць людзей, якія размаўлялі на незразумелай мове («нямыя»)[2], або ад назвы германскага племені неметаў[3].
У наш час большая частка немцаў жыве ў Германіі, а таксама ў суседніх краінах (Францыя, Вялікабрытанія, Данія і г. д.).
Ужо ў сярэднявеччы ў выніку перасяленняў і асіміляцыі мясцовага насельніцтва буйныя групы нямецкага насельніцтва з'явіліся ў Прыбалтыцы, поўначы сучаснай Польшчы, Чэхіі, Трансільваніі (так званыя Трансільванскія саксы). Важным цэнтрам перасялення і развіцця нямецкай культуры стала Усходняя Прусія.
Буйныя хвалі нямецкіх міграцый мелі месца ў XVII - першай палове XX ст. ў Новы Свет, у XVIII ст. — у Расійскую імперыю, у канцы XIX - XX ст. — у германскія калоніі Афрыкі.
Аднак лёс нашчадкаў нямецкіх перасяленцаў у іншых краінах складваўся па-рознаму. Пасля паражэння Германіі ў I Сусветнай вайне большасць немцаў была вымушана пакінуць каланіяльныя тэрыторыі. Адзіная прыкметная нямецкая абшчына захавалася толькі ў Намібіі. Пачалася рээміграцыя нямецкага насельніцтва з краін Усходняй Еўропы. Падчас II Сусветнай вайны мірнае нямецкае насельніцтва прымусова высялялася з еўрапейскай часткі СССР у Казахстан і Сярэднюю Азію. Тыя савецкія немцы, што апынуліся на акупаваных тэрыторыях, масава пакідалі раней населеныя раёны разам с нацысцкім войскам. Пасля заканчэння вайны немцы прымусова высяляліся з краін Усходняй Еўропы. Асабліва значныя прымусовыя перасяленні адбыліся з Усходняй Прусіі і Судэцкай вобласці.
У 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь жыло 2474 чал., якія вызначалі сваю этнічную тоеснасць як немцы[4].
Мова — нямецкая. Належыць да германскай групы індаеўрапейскай сям'і.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.