Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ульрых фон Юнгінген (ням.: Ulrich von Jungingen; каля 1360 — 15 ліпеня 1410) — 26-ы вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна (1407-1410).
Ульрых фон Юнгінген | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Ulrich von Jungingen | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конрад фон Юнгінген | ||||||
Пераемнік | Heinrich von Plauen[d] | ||||||
Нараджэнне |
1360 |
||||||
Смерць |
15 ліпеня 1410 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Юнгінген[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малодшы брат вялікага магістра Конрада фон Юнгінгена. Магчыма, уступіў у Ордэн каля 1380 годзе разам з братам. 3 1387 годзе быў кампанам (памочнікам) вялікага маршала Конрада фон Валенрода; пасля абрання апошняга вялікім магістрам Ордэна Ульрых застаўся пры ім. Магчыма, зрабіў кар'еру з пратэкцыі брата, з 1394 года — ордэнскі фогт Самбіі, з 1396 года — комтур Балгі і фогт Натангіі, з 1404 года — вялікі маршал Ордэна. 26 чэрвеня 1407 на генеральным капітуле абраны вялікім магістрам.
Прыхільнік актыўных дзеянняў супраць Літвы і Польшчы, для гэтага замірыўся са скандынаўскімі дзяржавамі, у 1408 годзе заключыў саюз з Даніяй саступіўшы ёй востраў Готланд. Спрабаваў разарваць польска-літоўскі саюз, дапамагаў вялікаму князю Вітаўту ў вайне з Масквою (1406—1408). Аднак Вітаўт, жадаючы вярнуць сабе Жамойць, у 1409 годзе па дамоўленасці з Ягайлам садзейнічаў жамойцкаму паўстанню супраць немцаў. На запытанне Ульрыха фон Юнгінгена, польскі бок у жніўні 1409 г. заявіў, што нападзе на Ордэн у выпадку яго вайны з Літвою. Ордэн аб'явіў вайну Польшчы, пачалася Вялікая вайна (1409—1411), якая ў 1409 годзе вялася ў памежных абласцях. У вырашальнай бітве вайны Ульрых фон Юнгінген камандаваў войскам Ордэна, на заключным этапе бою асабіста ўзначаліў атаку 16 харугваў і загінуў, ордэнскае войска была разбітае.
Пасля бітвы Ягайла загадаў знайсці цела Ульрыха фон Юнгінгена і адаслаў яго ў Марыенбург, дзе вялікага магістра пахавалі ў капліцы Св. Ганны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.