From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэпартацыя і выгнанне немцаў падчас і пасля Другой сусветнай вайны — працэс прымусовай дэпартацыі нямецкага насельніцтва краін Усходняй Еўропы ў Германію і Аўстрыю, які меў месца ў 1945—1950 гг. пасля паражэння Германіі ў Другой сусветнай вайне. Усяго прымусоваму высяленню падверглася каля 12-14 млн немцаў[1][2]. Працэс выгнання немцаў Усходняй Еўропы суправаджаўся арганізаваным гвалтам велізарных маштабаў, які складаўся, у тым ліку, з поўнай канфіскацыі ўсёй маёмасці, перамяшчэння нямецкага грамадзянскага насельніцтва ў канцэнтрацыйныя лагеры, нягледзячы на прызнанне дэпартацыі злачынствам супраць чалавецтва ў статуце міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу ў жніўні 1945 года[3].
Палітыка выгнання была часткай геапалітычнай і этнічнай пераробкі паваеннай Еўропы, і ўваходзіла ў план адплаты нацысцкай Германіі па выніках ініцыяванай ёю Другой сусветнай вайны, а таксама як адплата за праведзеныя германскімі і еўрапейскімі нацыстамі-немцамі жорсткія крывавыя этнічныя чысткі насельніцтва акупаваных нацысцкай Германіяй краін[4][5]. Лідары краін-саюзнікаў, Франклін Рузвельт з боку ЗША, Уінстан Чэрчыль з боку Вялікабрытаніі і Іосіф Сталін ад СССР, выказалі згоду адносна таго, што мяжа тэрыторыі Польшчы павінна зрушыцца на Захад (не вызначыўшы, зрэшты, наколькі далёка), з выгнаннем нямецкага насельніцтва гэтых тэрыторый, апавясціўшы пра сваё рашэнне ўрады Польшчы і Чэхаславакіі, адпаведна[6][7][8][9].
Падчас развіцця паспяховага наступу савецкіх войскаў увосень 1944 года германскія ўлады, разумеючы непазбежнасць паражэння нацысцкай Германіі, арганізавалі эвакуацыю нямецкага насельніцтва з Усходняй Прусіі і іншых раёнаў на захад. Эвакуацыя насіла добраахвотны характар і прывяла да значнага памяншэння нямецкага насельніцтва Кёнігсберга, якое скарацілася з 340 да 200 тысяч усяго за некалькі месяцаў[11]. З набліжэннем часцей Чырвонай Арміі эвакуацыя набывала ўсё больш хаатычны характар. Многія немцы, баючыся рэпрэсій, беглі самі. Падобныя асцярогі абывацеляў актыўна стымуляваліся панікёрскімі паведамленнямі міністэрства прапаганды Рэйха:
У асобных вёсках і гарадах незлічоным згвалтаванням падвергліся ўсе нямецкія жанчыны ад 10 да 70 гадоў. Здаецца, што гэта робіцца па загадзе зверху, з прычыны таго, што ў паводзінах рускай салдатні можна ўгледзець відавочную сістэму. |
Такая прапагандысцкая кампанія сыграла прама процілеглую ролю: яна фактычна паскорыла падзенне Усходняй Прусіі, паколькі масы бежанцаў у выніку шчыльна заблакавалі асноўныя транспартныя артэрыі, рэзка ўскладніўшы забеспячэнне і папаўненне асабовым складам групоўкі вермахта.
Так ці інакш, прасоўванне частак Чырвонай Арміі нямецкае насельніцтва чакала з дрэнным прадчуваннем і страхам, чакаючы толькі благога абыходжання з сабой пасля пачатку немінучай савецкай акупацыі[10][12]. Большасць грамадзян рэйха былі абсалютна ўпэўнены ў пачатку шматлікіх рэпрэсій супраць мясцовага насельніцтва[12], здзяйсненні савецкімі войскамі згвалтаванняў і іншых злачынстваў[10][12][13]. Нацысцкая прапаганда ўсяляк раздувала шматлікія чуткі, а, паводле паваенных сведчанняў некаторых відавочнікаў з боку нямецкіх войскаў, нават правакавала інфармацыйную вайну «арганізацыяй» уяўных «злачынстваў бальшавіцкіх войскаў».
Пасля канчатковай перамогі армій краін саюзнікаў Патсдамская канферэнцыя, на якой адбылася сустрэча лідараў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, фактычна ўзаконіла дэпартацыю.
Большасць фольксдойчэ пакінула месцы пражывання адразу ж пасля заканчэння войны. Гэты працэс, у сілу яго масавасці і значнага ўплыву на этнічную карціну Еўропы, быў вылучаны ў асобнае паняцце, якое атрымала назву «зыход немцаў з краін Усходняй Еўропы». Так, напрыклад у летнія і восеньскія месяцы 1945 года, ва ўмовах адсутнасці законна абранага парламента, прэзідэнт Чэхаславакіі Эдвард Бенеш падпісаў прэзідэнцкія дэкрэты (так званыя дэкрэты Бенеша), якія мелі сілу закона, у тым ліку аб выгнанні немцаў з Чэхаславакіі[14]. Выгнанне немцаў з Чэхаславакіі, якое атрымала падтрымку саюзных дзяржаў, адбылося ў 1945—1946 гг. Найбольшую вядомасць у сувязі з гэтымі падзеямі набыў т.з. Брунскі марш смерці, а таксама трагедыя ў горадзе Аўсіг у ліпені 1945 г., калі загінула да 5 тыс. судэцкіх немцаў. Выгнанне немцаў з Усходняй Еўропы суправаджалася маштабным арганізаваным гвалтам, уключаючы канфіскацыю маёмасці, перамяшчэнне ў канцэнтрацыйныя лагеры і дэпартацыю. Усяго падчас дэпартацыі загінула да 2 мільёнаў немцаў[3].
Дэпартацыя, формы прымусовага выгнання і пазбаўлення правоў у найбольшай ступені закранулі этнічнае нямецкае насельніцтва на тэрыторыях, далучаных пасля Патсдамскай канферэнцыі да Польшчы (ПНР), да Чэхаславакіі (ЧССР) і Усходняй Прусіі, падзеленай паміж СССР і Польшчай.
З Чэхаславакіі былі прымусова выселены судэцкія немцы, а таксама нямецкае насельніцтва іншых рэгіёнаў (гл. Выгнанне немцаў з Чэхаславакіі).
З Венгрыі былі прымусова выселены трансільванскія немцы.
У Польшчы немцы высяляліся з Сілезіі.
У Савецкім Саюзе немцы высяляліся з Калінінградскай вобласці РСФСР і з Клайпедскага (Мемельскага) края Літоўскай ССР.
У Югаславіі немцы высяляліся галоўным чынам з Славеніі, Харватыі, Ваяводзіны і з горада Бялград.
Шматлікія немцы, што падпісалі фольксліст у часы Трэцяга рэйха, аўтаматычна захоўвалі нямецкае грамадзянства пасля прыбыцця ў Германію, іншыя атрымалі яго крыху пазней, ужо падчас халоднай вайны. Грамадзяне былога рэйха захоўвалі сваё грамадзянства ў акупаванай нямецкай дзяржаве, якія пазней падзяліліся на Усходнюю Германію і Заходнюю Германію. Нямецкае насельніцтва Венгрыі і Югаславіі дэпартавалася ў Аўстрыю.
Адносна невялікія групы этнічных немцаў да нашага часу пражываюць у краінах Цэнтральнай Азіі, галоўным чынам у Казахстане. Малая колькасць немцаў пражывае таксама ў Трансільваніі ў Румыніі. Акрамя таго, некаторыя з былых фольксдойчэ і іх нашчадкаў утвараюць рэшткавыя кампактныя раёны рассялення немцаў у Даніі, Францыі, Італіі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Славеніі, Венгрыі.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.