From Wikipedia, the free encyclopedia
Кільскі ўніверсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта — вядучы класічны ўніверсітэт (і навуковы цэнтр), адзін з найбуйнейшых у Германіі, у ім прадстаўлены амаль усе навуковыя напрамкі, але вядучымі з'яўляюцца прыкладныя навукі аб жыцці, геалогія і акіянаграфія. Размешчаны ў горадзе Кіль, спрыяльна размешчаным у заліве Балтыйскага мора. Мае вялікае міжнароднае значэнне. Падтрымлівае партнёрскія адносіны з многімі універсітэтамі краін ЕС, ЗША, Кітая і былога СССР.
Кільскі ўніверсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта | |
---|---|
Christian-Albrechts-Universitat zu Kiel | |
Арыгінальная назва | Christian-Albrechts-Universitat zu Kiel |
Дэвіз | Pax optima rerum ( Мір - гэта найвялікшае дабро ) |
Заснаваны | 1665 |
Прэзідэнт | Gerhard Fouquet |
Студэнты | 27 468[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кіль |
Сайт | www.uni-kiel.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тут працуе ~ 450 прафесараў і выкладчыкаў, больш чым 1700 іншых вучоных і ўрачоў і амаль 6000 супрацоўнікаў. Толькі ў клініках універсітэта працуе больш за 5000 чалавек. З ~ 23000 студэнтаў, ~ 1300 замежнікі, якія прадстаўляюць 85 нацый ўсіх кантынентаў, навучаюцца на тэалагічным, юрыдычным, сацыяльна-эканамічным, медыцынскім, філасофскім, матэматычным, прыродазнаўчым і іншых факультэтах. У склад універсітэта ўваходзяць 165 навукова-даследчых інстытутаў, семінараў, клінік і іншых устаноў, якія размяшчаюцца ў 250 будынках. 3 даследчыя станцыі ўніверсітэта займаюць звыш 500 гектараў карыснай сельскагаспадарчай плошчы, функцыянуюць 66 спецыялізаваных курсаў: ад археалагічных да зубалячэбных. Штогод 2000 выпускнікоў-спецыялістаў, больш за 300 кандыдатаў і дактароў навук.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.