Хлодвіг I
кароль франкаў (481—511) From Wikipedia, the free encyclopedia
Хлодвіг I (лац.: Chlodovechus, Luduinus, Clodovicus, Ludovicus; каля 466 — 27 лістапада 511, Парыж) — кароль салічных франкаў, пазней усяго Франкскага каралеўства. Уладарыў у 481/482 — 511 гадах. Адзін са значнейшых дзеячаў свайго часу, найпаспяховейшы з германскіх уладароў V стагоддзя.
Хлодвіг I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Chlodovechus, Luduinus, Clodovicus, Ludovicus, старажытнагерм. Chlodowech, Chlodwig | |||||||
![]() Хлодвіг I на бронзавым медалі работы Жана Дасье, каля 1720 года. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хільдэрык I | ||||||
Пераемнік | Тэадорых I, Хладамір, Хільдэберт I, Хлотар I | ||||||
Нараджэнне |
каля 466[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
27 лістапада 511[3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Меравінгі[3] | ||||||
Бацька | Хільдерык I[d][3] | ||||||
Маці | Базіна Цюрынгская[d][3] | ||||||
Жонка | Клацільда Бургундская[d][3] і прынцэса франкаў[d] | ||||||
Дзеці | Тэадорых I[7], Інгамер[d][8], Хладамір[9], Хільдэберт I[d][10], Хлотар I[11][12] і Клацільда Малодшая[d][13] | ||||||
Веравызнанне | германскае язычніцтва[d] і хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццяпіс
З дынастыі Меравінгаў. Сын караля Хільдэрыка I і Базіны Цюрынгскай. Пасля смерці бацькі ў 481 абоі 482 годзе, ва ўзросце 15 гадоў атрымаў у спадчыну каралеўства заходніх франкаў. У 486 годзе ён павёў свае войскі на Суасон, апошнюю з гала-рымскіх крэпасцей, і перамог рымскага намесніка ў Галіі Сіягрыя. Хлодвіг пашырыў уладанні салічных франкаў да Луары, што стала зыходным этапам стварэння Франкскай дзяржавы. Затым заваяваў большасць зямель алеманаў (496), выгнаў з Паўднёвай Галіі вестготаў (507), падпарадкаваў франкаў па сярэднім цячэнні Рэйна.
Хлодвіг ўмацоўваў каралеўскую ўладу. У 496 годзе прыняў хрысціянства ў артадаксальнай форме, тым часам як іншыя германскія плямёны трымаліся арыянства, што спрыяла ўмацаванню яго ўлады, забяспечыла падтрымку духавенства і добрае стаўленне гала-рымскага насельніцтва. Сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Парыж. Пры Xлодвігу запісана Салічная праўда, такім чынам ён кадыфікаваў законы франкаў і забяспечыў прававое адзінства для свайго каралеўства.
Жонка — Клацільда Бургундская (каля 475 — каля 545). Яго чатыры сыны — Тэадорых I, Хладамір, Хільдэберт I, Хлотар I — паводле франкскай традыцыяй падзялілі каралеўства пасля яго смерці.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.