Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абацтва Святога Жэнеўевы (Abbaye Sainte-Geneviève) — адзін з галоўных кляштароў Парыжа ў часы старога парадку. Скасаваны і разбураны падчас Вялікай Французскай рэвалюцыі. Памяць пра мясціну захавалася ў назве гары Святой Жэнеўевы, на якой яна стаяла.
Славутасць | |
Абацтва Святой Жэнеўевы | |
---|---|
48°50′45″ пн. ш. 2°20′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Месцазнаходжанне | |
Епархія | Архідыяцэзія Парыжа |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаванне абацтва Свв. Пятра і Паўла прыпісваецца Хлодвігу і яго жонцы Клацільдзе. Лічыцца, што сюды любіла прыходзіць маліцца Святая Жэнеўева — нябесная заступніца французскай сталіцы. Пахавалі яе шэрагам з Хлодвігам. Пасля рабавання нарманнамі ў 857 г. мясціна не адраджалася да XII стагоддзя, калі працамі Стэфана з Турнэ была закладзена саборная царква ў гатычным стылі. У 1309-11 гг. у абацтве праходзіў суд над тампліерамі.
У XVII стагоддзі кардынал дэ Ларашфуко ажыццявіў маштабную рэформу, падпарадкаваўшы парыжскаму абацтву больш за сто аўгусцінскіх кляштароў, раскіданых па ўсёй Францыі. Да таго часу сярэднявечны сабор струхлеў, і ўлады сталі задумвацца пра яго знос. Нарэшце ў 1744 г. цяжка хворы Людовік XV пакляўся ў выпадку акрыяння замяніць струхлелую сярэднявечную царкву грандыёзным будынкам у сучасным гусце. Каралеўскі зарок быў выкананы ў 1758-90 гг., калі на гары Св. Жэнеўевы вырас велізарны будынак саборнай царквы Св. Жэнеўевы.
З пачаткам рэвалюцыі кляштар быў скасаваны, а яго галоўны храм абвешчаны нацыянальным пантэонам. У часы Напалеона ў сувязі з будаўніцтвам новай вуліцы старыя будынкі абацтва былі знесены, за выключэннем шэрагу другарадных пабудоў і т.зв. вежы Хлодвіга ў гатычным стылі. Цяпер іх займае ліцэй Генрыха IV. Акрамя таго, непадалёк захавалася некалі падпарадкаваная абацтву царква апостала Стэфана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.