Паводле меркавання Міколы Ермаловіча, Літва яшчэ да сярэдзіны XIII ст. знаходзілася паміж Слонімам і Мінскам (цалкам на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь), а толькі пасля назва «Літва» («Літоўская зямля») разам з уладай вялікіх князёў літоўскіх распаўсюдзілася на іншыя тэрыторыі ўсходніх балтаў у выключна палітычным сэнсе. Аднак канцэпцыя лакалізацыі летапіснай Літвы Міколы Ермаловіча была ўспрынята шэрагам гісторыкаў вельмі крытычна.
З пачаткам тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага (з сярэдзіны XIII ст.) і далейшым пашырэннем уладанняў першых вялікіх князёў літоўскіх (Міндоўга, Войшалка і іх пераемнікаў) назва «Літва» ахоплівае землі на ўсходзе сучаснай Літвы, Нальшаны, Дзяволтву, Упіту (тэрыторыі, пазней вядомыя як Аўкштота), а таксама распаўсюджваецца на ўсе землі Верхняга Панямоння (тэрыторыі вакол Навагрудка, Слоніма, Ваўкавыска і Гродна), але не ўключае землі Жамойці[5]. У пісьмовых крыніцах Жамойць згадваецца як асобная гістарычная вобласць. Прычыны і наступствы распаўсюджання назвы «Літва» на ўсе гэтыя землі выклікаюць навуковыя дыскусіі: напрыклад, пераасэнсаванне першапачатковага значэння тэрміна, ці мелі дадзеныя працэсы этнічныя наступствы[6].
У XIV — першай палове XVI ст. назва «Літва» з’яўляецца не толькі кароткім абазначэннем Вялікага Княства Літоўскага, але і назвай цэнтральнага рэгіёна дзяржавы (гістарычная вобласць). Так, сучаснікі называлі Літвой тэрыторыю на ўсход ад ракі Нявежыс (вакол гарадоў Алітус, Укмярге, Анікшчэй, Рокішкіс) і на захад ад лініі Браслаў — Лагойск — Мінск — Нясвіж — Ганцавічы — Івацэвічы — Пружаны ўключна[7]. Такі сэнс назвы «Літва» аддзяляў яе ад паняцця «Русь» (зямель «рускіх» княстваў, уключаных у склад ВКЛ у XIV ст., а не ў XIII ст.) і ад гістарычнай вобласці Жамойць[8]. Напрыклад, у 1440 г. сын Ягайлы вялікі князь літоўскі Казімір (1440—1492) тытулаваўся як «великий князь Казимир, королевич всее Литовское земли и Жомойтское и многих Руских земель»[9], а ў Жалаванай грамаце аб пашырэнні праў і прывілеяў феадалам ВКЛ ад 2 мая 1447 г.[10] пазначыў сябе як «мы, Казимир, с божьей милости выбраный король польскый и великий князь литовский, и рускый, и жемоитскый и иных земель»[11]. У ВКЛ вылучалі і такія рэгіёны як Палессе і Падляшша[12].
Краўцэвіч, А.Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы… С. 7, 9, 22; Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага… С. 107; Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 158.
Спиридонов, М. Ф.«Литва» и «Русь» в Беларуси в 16 в.Архівавана 12 лістапада 2013.; Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага… С. 106—109; Беларусы: у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск: Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4: Вытокі і этнічнае развіццё. — С. 69—71.
Насевіч, В. Л.Літва; Узята Вячаславам Насевічам з Дагаворнай граматы вялікага князя літоўскага Казіміра з Вялікім Ноўгарадам аб устанашленні міру і ўмоў вядзення гандлю з Полацкам і Віцебскам. Гл.: Акты, относящиеся к истории Западной России… Т. 1, 1846. — С. 52—53.
Спиридонов, М. Ф.«Литва» и «Русь» в Беларуси в 16 в.Архівавана 12 лістапада 2013.; Беларусы: у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск: Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4: Вытокі і этнічнае развіццё… С. 73, 97.
Белы, А. Белая Русь… С. 307; Спірыдонаў, М. Ф. Уступ / М. Ф. Спірыдонаў // Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. — С. 21, 28; Беларусы: у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск: Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4: Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46, 94—95.
Акты относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею: в 5 т. — Т. 1. 1340—1506. — Санкт-Петербург: Тип. II Отделения Собственной Е. И. В. Канцелярии, 1846. — 375 с.
Археология СССР. Т. 17. Финно-угры и балты в эпоху средневековья / Л. А. Голубева [и др.]; Отв. ред. тома В. В. Седов; Редкол.: Б. А. Рыбаков (гл. ред.) [и др.]. — М.: Наука, 1987. — 510 с.
Беларусы: у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск: Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 3: Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык [і інш]. — 2001. — 433 с
Беларусы: у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск: Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4: Вытокі і этнічнае развіццё / В. К. Бандарчык [і інш]. — 2001. — 433 с.
Беларусы: у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск: Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 6: Грамадскія традыцыі / В. К. Бандарчык [і інш]. — 2002. — 606 с.
Белы, А. Белая Русь / А. Белы // Вялікае княства Літоўскае: энцыкл.: у 2 т. — Мінск , 2006. — Т. 1. — С. 306—308.
Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск: Навука і тэхніка, 1964. — 282 с.
Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск: Экаперспектыва, 2008. — 688 с.
Гринблат, М. Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории / М. Я. Гринблат. — Минск: Наука и техника, 1968. — 288 с.
Зайкоўскі, Э. М. Літва / Э. М. Зайкоўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 21—22. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Спірыдонаў, М. Ф. Уступ / М. Ф. Спірыдонаў // Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава-Мінск, 2008. — С. 3—28.
Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów. U źrodeł białoruskiej idei narodowej / O. Łatyszonek. — Białystok: Wyd-wo uniwersytetu w Białymstoku, 2006. — 390 s.
Łowmiański, H. Geografia polityczna Bałtów w dobie plemiennej // Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica. I. — Poznań, 1985;