артыкул-сьпіс Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленскае барока — архітэктурна-мастацкі кірунак позьняга барока ў Вялікім Княстве Літоўскім ў другой і трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя. Выступае як адметны фэномэн у кантэксьце агульнаэўрапейскага мастацтва[1].
Помнікі архітэктуры віленскага барока вызначаюцца маляўнічасьцю сылюэту, вытанчанасьцю і вэртыкалізмам прапорцыяў, ажурнасьцю і плястычнасьцю фасадаў, пышнасьцю і разнастайнасьцю аздобы інтэр'ераў, крывалінейнасьцю абрысаў і прасторы, аптычнымі эфэктамі. У іх спалучаюцца раманскія і бізантыйскія мастацкія ўплывы[2].
Многія творы віленскага барока, у тым ліку сапраўдныя шэдэўры стылю, зьнішчылі ў XIX—XX стагодзьдзях беспасярэдне або пры актыўным спрыяньні ўладаў Расейскай імпэрыі і СССР. Напрыклад, калі на пачатак XIX стагодзьдзя Віцебск упрыгожвала 12 унікальных помнікаў віленскага барока (другое месца пасьля Вільні), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі адзін у зьнявечаным перабудовай выглядзе.
У сьпісе прыводзяцца як хрэстаматыйныя помнікі архітэктуры віленскага барока, так і збудаваньні, якія атрымалі толькі асобныя рысы гэтага стылю. Асноўныя крытэры да вызначэньня кола архітэктурна-мастацкай сыстэмы віленскага барока: геаграфічны, храналягічны і стылістычны[3].
Назва | Адрас | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Абсэрваторыя Віленскага ўнівэрсытэту | Старое Места, вуліца Ўнівэрсытэцкая | 1753, XIX ст. | Тамаш Жаброўскі | Перабудоўвалася ў стылі нэаклясыцызму. Мае толькі асобныя рысы віленскага барока | |
Капліца на Панарах | Панары Ніжнія | XVII ст., XVIII ст. | Невядомы | У выніку перабудовы атрымала асобныя рысы віленскага барока | |
Касьцёл Сьвятых Янаў | Старое Места, вуліца Сьвятога Яна | 1400—1427, 1737—1748 | Невядомы, Ян Гляўбіц | Хрэстаматыйны прыклад бязьвежавага помніка архітэктуры віленскага барока. Цяперашні выгляд набыў у выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца | |
Кляштар аўгустынаў. Касьцёл Маці Божай Суцяшальнай | Вуліца Савіч | 1746—1768 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Кляштар бэнэдыктынак. Касьцёл Сьвятой Кацярыны | Вуліца Віленская | 1632—1650, 1741—1743 | Невядомы, Ян Гляўбіц | Адзін з найбольш яскравых помнікаў архітэктуры віленскага барока[4]. Цяперашні выгляд набыў у выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца | |
Кляштар візытак. Касьцёл Сэрца Езуса | Росы, вуліца Росы | 1729—1744 | Ян Гляўбіц | Мае асобныя рысы віленскага барока | |
Кляштар дамініканаў. Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа | Веркі, вуліца Кальварыйская | 1755—1770 | Ян Гляўбіц | Помнік архітэктуры віленскага барока. Ад пачатку знаходзіўся ў Верках каля Вільні, пазьней з ростам места апынуўся ў яго складзе. | |
Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Духа | Старое Места, вуліца Дамініканская | XV стагодзьдзе, 1753—1770 | Невядомыя | У выніку перабудовы атрымаў асобныя рысы віленскага барока | |
Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятых Якуба і Філіпа | Лукішкі, пляц Лукішкі | 1690—1721, 1727—1737 | Невядомы, А. А. Гену | Асобнымі дасьледнікамі разглядаецца як першы вядомы твор віленскага барока | |
Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Ігнація | Завулак Сьвятога Ігнація | 1622—1647, XVIII ст. | Невядомы, Тамаш Жаброўскі | Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку адбудовы па пажары 1748 | |
Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Рафала | Сьніпішкі, вуліца Сьніпіская | 1715—1730, 1751—1752 | Невядомы, Ян Гляўбіц | Стылістыка віленскага барока выяўляецца ў пазьнейшых вежах касьцёла | |
Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Казімера | Старое Места, вуліца Вялікая | 1604—1618, 1750—1755 | Ян Марыя Бэрнардоні і Ян Франкевіч, Ян Гляўбіц | Атрымаў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца | |
Кляштар кармэлітаў абутых. Касьцёл Маці Божай Сьнежнай і Сьвятога Юрыя | Старое Места | XVI ст., 1750—1755 | Невядомы, Ф. І. Хофэр | Набыў рысы віленскага барока па перабудове паводле пляна Ф. І. Хофэра | |
Кляштар кармэлітаў абутых. Касьцёл Усіх Сьвятых | Вуліца Рудніцкая | 1620—1632, 1733—1749 | Невядомыя | Рысы віленскага барока выяўляюцца ў пазьней дабудаванай званіцы | |
Кляштар місіянэраў. Касьцёл Унебаўшэсьця Пана | Вуліца Субач | 1695—1730, 1755—1756 | Невядомы, Людвік Грынцэвіч | Набыў рысы віленскага барока пры перабудове паводле праекту Л. Грынцэвіча | |
Манастыр Сьвятой Тройцы. Брама | Старое Места, вуліца Астрабрамская | 1777 | Ян Гляўбіц | Хрэстаматыйны прыклад брамы ў стылі віленскага барока | |
Ратуша | Старое Места, пляц Рынак | XIV ст., 1769, 1786—1789 | Невядомы, Ян Гляўбіц, Лаўрын Гуцэвіч | У наш час — помнік архітэктуры клясыцызму. Набыла рысы віленскага барока па перабудове ў 1769 паводле праекту Я. Гляўбіца, аднак неўзабаве абвалілася вежа, па чым ратушу цалкам перабудавалі паводле праекту Л. Гуцэвіча |
|
Царква Сьвятога Мікалая | Старое Места, вуліца Вялікая | XIV ст., XVIII ст., 1860—1866 | Невядомыя, А. Разанаў і А. Чагін | Цяперашні выгляд атрымала па маскоўскай перабудове паводле праекту архітэктараў А. Разанава і А. Чагіна. Рысы віленскага барока набыла ў выніку адбудовы па пажарах 1747 і 1748 |
|
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Амсьціслаў | Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1614, 1746—1750 | Невядомы, Ян Гляўбіц | Набыў рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца | |
Ануфрыева (Сялец) | Царква Сьвятога Ануфрыя | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму з асобнымі рысамі віленскага барока |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Ворша | Манастыр базылянаў. Царква Покрыва Багародзіцы | 1774 | Невядомы | Самабытны помнік архітэктуры віленскага барока з аўтэнтычным сьветлавым барабанам, зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1960-я | |
Бялынічы | Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Маці Божай Шкаплернай | 1742—1763, 1860-я | Невядомы | У выніку разбудовы і перабудовы ў царкву ў 1860-я набыў дзьве бакавыя вежы і барабан. Зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1960-я | |
Княжыцы | Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Мікалая | 1750—1791 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Цяперашні выгляд набыў па маскоўскай перабудове. |
|
Любавічы | Царква Прачыстай Багародзіцы | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока з рысамі клясыцызму | |
Магілёў | Манастыр Сьвятога Спаса. Царква Сьвятога Спаса | 1740—1762 | Ян Гляўбіц | Помнік архітэктуры віленскага барока з адметным пяцікупальлем, зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1940-я | |
Смаляны | Кляштар дамініканаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1786 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане | |
Талачын | Манастыр базылянаў. Царква Покрыва Багародзіцы | 1793 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока. У 2014 на царкву надбудавалі залатыя купалы-цыбуліны, што значна сапсавала ўспрыйманьне помніка | |
Фашчаўка | Касьцёл Спасланьня Сьвятога Духа | 1765 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1970-я |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Баруны | Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | 1747—1753 | Невядомы | Унікальны помнік архітэктуры віленскага барока з асымэтрычнай кампазыцыяй галоўнага фасаду | |
Будслаў | Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1633, 1783 | Невядомы | Набыў рысы віленскага барока ў выніку разбудовы | |
Дунілавічы | Кляштар дамініканаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | 1769—1773, 1860-я | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы |
|
Іўе | Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла | 1491—1495, 1787 | Невядомы | Набыў рысы віленскага барока ў выніку адбудовы | |
Крывічы | Кляштар трынітарыяў. Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя | 1796 | Невядомы | Вежа-званіца мае асобныя рысы віленскага барока |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Берасьце | Калегіюм езуітаў. Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера | 1653—1659, 1702 | Невядомы | Зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі | |
Берасьце | Кляштар брыгітак. Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1751 | Невядомы | Зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі | |
Берасьце | Кляштар бэрнардынак. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1751—1780 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі. Знаходзіцца ў зруйнаваным стане (існуе магчымасьць аднаўленьня як помніка архітэктуры) | |
Берасьце | Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | 1773 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі. Захаваліся руіны (г.зв. «Белы палац») | |
Белая | Манастыр базылянаў. Царква Раства Багародзіцы | 1747—1759, 1890, 1920-я | Невядомы | Пры перабудове пад касьцёл набыла неўласьцівы пышны дэкор завяршэньняў вежаў |
|
Вістычы | Кляштар цыстэрыянаў. Касьцёл Сьвятой Соф'і | 1678, XVIII ст. | Невядомы | Набыў рысы віленскага барока ў выніку перабудовы | |
Кодань | Касьцёл Сьвятой Ганны | 1629—1635, XVIII ст., 1920-я | Невядомы | Набыў рысы віленскага барока пры разбудове, пазьней аблічча касьцёла зьмянілася ў выніку некалькіх перабудоваў |
|
Таракань (Імянін) | Манастыр Божага Яўленьня. Царква Божага Яўленьня | 1710 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Германавічы | Касьцёл Перамяненьня Пана | 1770—1787 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Друя | Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | 1643—1646, XVIII ст. | Невядомыя | Набыў рысы віленскага барока ў выніку перабудовы | |
Друя | Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Антонія | 1767 | Людвік Грынцэвіч | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі |
|
Друя | Кляштар дамініканаў. Брама-званіца | 1767 | Людвік Грынцэвіч | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Лапеніца Вялікая (Грынявічы) | Кляштар францішканаў. Касьцёл | 1792 | Невядомы | Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. У наш час знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане | |
Лыскаў | Кляштар місіянэраў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | 1763—1785 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, у наш час знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Быстрыца | Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | 1760—1761 гг. | Невядомы | Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы |
|
Варняны | Касьцёл Сьвятога Юрыя | 1767—1769 гг. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Віцебск | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) | 1749 г. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнявечаны расейскімі і зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Віцебск | Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Антонія | 1737—1768 гг. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Віцебск | Манастыр базылянаў. Царква Прачыстай Багародзіцы | 1743—1777 гг. | Ёсіф Фантана | Помнік архітэктуры віленскага барока, перабудаваны ў стылі клясыцызм расейскімі і зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час царкву аднавілі ў перабудаваным выглядзе |
|
Віцебск | Царква Сьвятога Духа | XVII ст., XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Пазьней царкву зьнішчылі савецкія ўлады |
|
Віцебск | Ратуша | 1775 г., 1833 г., 1911 г. | Ян Гляўбіц | Помнік архітэктуры віленскага барока. Спазнала некалькі перабудоваў |
|
Віцебск | Царква Зьвеставаньня Багародзіцы | XII ст., XVI ст., XVIII ст., XIX ст. | Невядомыя | Спазнала некалькі перабудоваў, у тым ліку ў стылі віленскага барока. Страціла рысы гэтага стылю ў выніку маскоўскай перабудовы. Пазьней савецкія ўлады ўзарвалі царкву. У наш час сьвятыню аднавілі ў гіпатэтычна рэканструяваным першасным выглядзе |
|
Віцебск | Царква Сьвятой Тройцы (Трайчанская) | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Віцебск | Царква Сьвятых Барыса і Глеба | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі | |
Віцебск | Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | 1737—1768 гг. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Віцебск | Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Заручаўская) | 1771—1777 гг. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Віцебск | Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Рынкавая) | 1772 г. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, перабудаваны ў стылі клясыцызм расейскімі і зьнішчаны савейкімі ўладамі. У наш час царкву аднавілі ў першасных архітэктурных формах зь зьмяненьнем матэрыялу і колеру пакрыцьця купалоў |
|
Віцебск | Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | 1806—1816 гг. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Вяліж | Царква Сьвятога Ільлі | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Сенна | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | 1772 г. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Тадулін (Янавічы) | Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Прачыстай Багародзіцы | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Пазьней царкву зьнішчылі савецкія ўлады |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Горадня | Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа | 1595—1600, XVIII ст. | Невядомыя | Набыў асобныя рысы віленскага барока (два верхнія ярусы вежы-званіцы) у выніку перабудовы | |
Горадня | Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя | 1678, 1772 | Невядомыя | Набыў асобныя рысы віленскага барока (верхнія ярусы вежаў) у выніку перабудовы | |
Горадня | Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | 1738—1752 | Невядомыя | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі | |
Горадня | Кляштар францішканаў. Касьцёл Маці Божай Анёльскай | XVII ст., XVIII ст. | Невядомыя | Набыў асобныя рысы віленскага барока (вежа-званіца) у выніку перабудовы | |
Сейны | Кляштар дамініканаў. Касьцёл Наведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1610—1619, 1760—1779 | Невядомыя | Помнік архітэктуры віленскага барока (па апошняй перабудове) |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Крынічын | Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | 1736 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Куртавяны | Касьцёл Сьвятога Якуба Апостала | 1783—1796 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Дынабург | Кляштар езуітаў. Касьцёл | XVIII ст. | Невядомы | Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. У апошнюю вайну атрымаў значныя пашкоджаньні. Савецкія ўлады пастанавілі канчаткова зьнішчыць касьцёл |
|
Віляны | Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | 1753 | Невядомы | Мае асобныя рысы віленскага барока | |
Пасінь | Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Дамініка | 1753—1761 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Коўна | Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя | 1666—1720, 1725 | Невядомы | Мае асобныя рысы віленскага барока (верхнія ярусы вежаў, скончаныя ў 1725) | |
Коўна | Ратуша | XVI ст., 1771—1780 | Невядомы, Ян Матэкері | Мае асобныя рысы віленскага барока | |
Езна | Касьцёл Сьвятых Міхала Арханёла і Яна Хрысьціцеля | XVI ст., 1768—1772 | Невядомыя | Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку разбудовы) |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Ілукшта | Кляштар езуітаў. Касьцёл | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны ў Першую сусьветную вайну |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Ліда | Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | 1765—1770 | Невядомы | Мае асобныя рысы віленскага барока | |
Васілішкі | Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | 1769 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы |
|
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Мазыр | Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | 1745—1760 | Невядомы | Сьпярша спазнаў перабудову ў стылі клясыцызм, пазьней пацярпеў ад маскоўскай перабудовы |
|
Кімбараўка (Мазыр) | Кляштар цыстэрыянаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | 1745 | Невядомы | Зьнявечаны савецкімі ўладамі, існуе магчымасьць аднаўленьня як помніка архітэктуры |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Менск | Кляштар бэнэдыктынак. Касьцёл Сьвятога Войцеха | 1647—1649, 1780-я, 1870-я | Невядомы, Т. Раманоўскі | Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Т. Раманоўскага. Сьпярша пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, пазьней касьцёл зьнішчылі савецкія ўлады |
|
Менск | Кляштар бэрнардынак. Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1642—1687, 1741—1746 | Невядомыя | Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку разбудовы) | |
Менск | Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Язэпа | XVII ст., 1752 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку рэканструкцыі), зьнявечаны расейскімі ўладамі і адноўлены ў наш час |
|
Гайна | Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1781 | Невядомыя | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Івянец | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | XVI ст., 1745 | Невядомыя | Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку перабудовы), зьнішчаны расейскім ўладамі | |
Івянец | Кляштар францішканаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | 1741—1749 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Сьмілавічы | Кляштар місіянэраў. Касьцёл Сьвятога Вінцэнта | 1767—1791 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Вольна | Царква Сьвятой Тройцы | 1768 | Невядомы | Адзін з найбольш выразных і дасканалых помнікаў віленскага барока | |
Нясьвіж | Кляштар бэнэдыктынак. Уваходная званіца | 1760-я | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Сталовічы | Кляштар янітаў. Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | 1740—1746 1863—1866 |
Ёсіф Фантана, Ян Гляўбіц, невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнявечаны ў выніку маскоўскай перабудовы |
|
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Бабруйск | Калегіюм езуітаў. Касьцёл | 1746—1780 | Тамаш Жаброўскі | Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі. У наш час існуе магчымасьць аднаўленьня касьцёла як помніка архітэктуры |
|
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Пінск | Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Станіслава | 1635—1648, 1749—1753 | Невядомы, Ян Тупальт | Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Я. Тупальта. Зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Пінск | Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | 1787 | Невядомы | Помнік архітэктуры з рысамі віленскага барока, часткова зьнявечаны ў выніку маскоўскай перабудовы (на касьцёл надбудавалі купал-цыбуліну) |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Полацак | Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Стэфана | 1745 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Полацак | Царква Сьвятой Соф’і | XI ст., 1738—1750 | Невядомы, Ян Гляўбіц | Першы аўтэнтычны ўзор віленскага барока (у выніку адбудовы царквы паводле праекту Я. Гляўбіца) | |
Полацак | Манастыр Божага Яўленьня. Царква Божага Яўленьня | 1710 | Невядомы | Спазнала перабудову ў стылі клясыцызм, захавала асобныя рысы віленскага барока | |
Асьвея | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | 1782 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Беразьвечча | Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | 1756—1763 | Ян Гляўбіц | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Валынцы (Забелы) | Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Юрыя | 1749—1766 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Глыбокае | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | 1764—1782 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока |
|
Глыбокае | Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1639—1654, 1735 | Невядомы, Ян Гляўбіц | Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца) | |
Губін | Кляштар францішканаў. Касьцёл Сьвятога Антонія | 1714 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час існуе магчымасьць аднаўленьня касьцёла як помніка архітэктуры |
|
Дзісна | Кляштар францішканаў. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі | 1773 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час вядзецца аднаўленьне касьцёла |
|
Заскаркі | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | 1792 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Лужкі | Кляштар піяраў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | 1744—1756 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Невель | Касьцёл Сьвятога Юрыя | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі | |
Сапежын (Прыдруйск) | Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1759 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Себеж | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Удзела | Кляштар францішканаў. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1777 | Невядомы | Спазнаў перабудову ў стылі клясыцызм (страціў бакавыя вежы) | |
Ушачы | Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Гераніма | 1796 | Невядомы | Помнік архітэктуры з асобнымі рысамі віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Слонім | Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала | 1745 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Слонім | Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала | 1775 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Слонім | Кляштар бэрнардынак. Брама | 1790 | Ігнаці Абадовіч | Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час браму адбудавалі ў зьмененым выглядзе |
|
Бусяж | Царква Прачыстай Багародзіцы | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Быцень | Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Сьвятога Язафата | XVIII ст. | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока, узарваны расейскімі і зьнішчаны дашчэнту савецкімі ўладамі | |
Жыровічы | Прачысьценскі манастыр. Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | 1769 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Жыровічы | Прачысьценскі манастыр. Царква Божага Яўленьня | 1769 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Зьдзецел | Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1624—1646, 1743—1751 | Невядомы, Аляксандар Асікевіч | Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку адбудовы паводле праекту А. Асікевіча) | |
Котчын | Касьцёл | 1750-я | Ёсіф Фантана (?) | Помнік архітэктуры віленскага барока |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Слуцак | Манастыр Сьвятой Тройцы. Царква Сьвятой Тройцы | XVII ст., XVIII ст. | Невядомы | Атрымала асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы. Зьнішчаная савецкімі ўладамі |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Стаклішкі | Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | 1770—1776 | Невядомыя | Помнік архітэктуры віленскага барока |
Месца | Назва | Час пабудовы і перабудоваў | Архітэктар | Камэнтар | Выява |
Бучач | Манастыр базылянаў. Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | 1751—1771 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока | |
Гарадзішча | Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | 1746 | Невядомы | Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпеў у савецкі час (зруйнаваныя вежы), у 2000-я спазнаў істотную перабудову з боку Маскоўскага патрыярхату зь зьнішчэньнем шэрагу арыгінальных архітэктурных элемэнтаў і надбудовай залатых купалоў-цыбулінаў | |
Пачаеў | Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Прачыстай Багародзіцы | 1771—1791 | Ян Готфрыд Гофман | Помнік архітэктуры віленскага барока |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.