From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіцца ў Валынскім прадмесьці, на гістарычным Бэрнардынскім пляцы, пры ўтоку ракі Мухаўцу ў Буг. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°04′44.74″ пн. ш. 23°39′30.33″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак |
Комплекс Берасьцейскага жаночага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. Утвараў адзіны ансамбль з кляштарам бэрнардынаў. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі сьпярша зачынілі кляштар, а потым зруйнавалі касьцёл. За савецкім часам зьнішчэньне помніка працягнулася. Да нашага часу захаваліся рэшткі кляштару і сутарэньні касьцёла, якія патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.
У 1623 годзе Алена Копаць з Дольскіх заснавала ў Берасьці кляштар бэрнардынак. Першыя будынкі былі драўлянымі і стаялі за гарадзкім валам. За часамі Паўночнай вайны (1655—1660) касьцёл і кляштар згарэлі. У 1659 годзе новыя драўляныя будынкі жаночага бэрнардынскага кляштару збудавалі побач з мужчынскім[1].
У 1720-я гады на месцы драўлянага пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктараў Б. Мазуркевіча і А. Даўгялы. У 1750 годзе яго кансэкравалі ў гонар Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. У 1755—1766 гадох берасьцейскі злотнік I. Місенгілевіч аздобіў галоўны алтар. У 1781 годзе побач з касьцёлам збудавалі мураваны кляштарны корпус.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Пазьней будынкі перабудавалі пад шпіталь.
У пачатку XX ст. былы касьцёл зруйнавалі да сутарэньняў.
У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.
У 1993 годзе помнік дасьледавалі археолягі Валянтын Собаль і А. Ліпніцкая. У апошнія гады яго дасьледаваньнем займаецца Ірэна Лаўроўская. Існуе праект рэстаўрацыі помніка.
Касьцёл — 1-нэфавая базыліка (без трансэпта) з 2-вежавым фасадам-нартэксам і крыху больш нізкай прастакутнай апсыдай прэзьбітэрыюму. Памеры з поўначы на поўдзень 32,7 м, з усходу на захад — 15,7 м. Сутарэньні касьцёла на вышыні 2,3 м. Таўшчыня муроў — 2,8—3 м. Дах алтарнай апсыды з абодвух бакоў вылучаўся мураванымі франтонамі. Апсыда і закрысьція маюць прастакутную форму. Тарэц даху на галоўным фасадзе закрываўся фігурным франтонам. Сьцены падзяляліся аркавымі аконнымі праёмамі, аздобленымі ліштвамі[2].
Унутраная прастора перакрывалася паўцыркульнымі скляпеньнямі на падпружных арках. Інтэр’ер аздаблялі 6 пазалочаных разных алтароў. Падлога асноўнай прасторы выкладалася з цэглы, перад вялікім алтаром — з дрэва.
Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак, які далучаўся да касьцёла з поўдня і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор. Плян галерэйны. На першым паверсе месьціліся спавядальня, прыёмны пакой, кельля ігуменьні, трапезная, на другім паверсе — 13 манаскіх кельляў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.