вёска ў Германавіцкім сельсавеце Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Герма́навічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзісьне. Цэнтар сельсавету Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 564 чалавекі. Знаходзяцца за 18 км на паўночны ўсход ад Шаркаўшчыны.
Германавічы лац. Hiermanavičy | |
Былая ўніяцкая царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Шаркоўшчынскі |
Сельсавет: | Германавіцкі |
Насельніцтва: | 564 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2154 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°24′47″ пн. ш. 27°44′11″ у. д. |
± Германавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Германавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), каля мяжы з Полаччынай. Да нашага часу тут захаваліся былая царква Сьвятога Спаса ў стылі віленскага барока і палац Шырынаў у стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны для базылянаў будынак манастыра, помнік архітэктуры XVIII ст.
Тапонім Германавічы ўтварыўся ад пашыранага германскага імя Герман або вытворнага ад яго прозьвішча[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Германавічы (Ерманавічы) як сяло на мяжы Віленскага і Полацкага ваяводзтваў датуецца 1563 годам. Імаверна, яны належалі да маёнтку Сапегаў з цэнтрам у Іказьні. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Германавічы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1640 гады тут збудавалі драўляную царкву (Сьвяты Пасад).
У 1739 годзе Юзэф Станіслаў Сапега прадаў мястэчка Германавічы з фальваркам Шабалаўшчына інфлянцкаму пану Яну фон Экель Гілзену. 3 гэтага часу Германавічы — цэнтар асобнага маёнтку, які ахопліваў вёскі Атокі, Белы Двор, Марыямпаль, Перамены, Пузаны, Рэчкі, Юзафоў. У 1782 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Шырынаў[3][4]. У 1787 годзе Ігнаці Шырын збудаваў тут новую мураваную царкву, а ў 1791 годзе пачаў будаваньне мураванага манастыра базылянаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Германавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У пачатку XIX ст., каб пазьбегнуць гвалтоўнага адабраньня царквы ва ўласнасьць Урадавага сыноду, мясцовыя жыхары ператварылі яе ў касьцёл.
У 1826 годзе Юстын Шырын збудаваў у Германавічах капліцу. Па скасаваньні прыгоннага права ў 1861 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці. У канцы XIX ст. тут працавалі вінакурны завод, млын, крама, карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Германавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Германавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Германавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1927 годзе ў палацы адкрылася школа.
У 1939 годзе Германавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Шаркоўшчынскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 209 двароў, на 1992 год — 290, на 1996 год — 293.
У Германавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Цэнтар сельскагаспадарчага каапэратыву «Германавічы».
Дзеюць Германавіцкі музэй мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча, школьны гістарычна-краязнаўчы музэй, прыватны літаратурна-мастацкі музэй імя Міхася Райчонка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.