From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіўся ў прадмесьці Песках. Твор архітэктуры барока. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і часткова зруйнавалі кляштар. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак |
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.
У 1623 годзе ў Берасьці збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар брыгітак.
У 1751 годзе завяршылася ўзьвядзеньне мураванага касьцёла. Адначасна збудавалі мураваны кляштарны комплекс[1].
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У яго будынках разьмясьцілася арыштанцкая рота. Пазьней касьцёл часткова зруйнавалі.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі касьцёла і кляштару.
Касьцёл — авальны ў пляне аб’ём, завершаны 8-граннай вежай з купалам, да якога далучалася апсыда з бакавымі закрысьціямі і бабінец. Галоўны фасад упрыгожваўся вязкамі пілястраў і завяршаўся фігурным шчытом драўлянымі вазамі і статуямі.
Інтэр’ер аздабляла стукавая ляпніна і 11 разьбяных алтароў.
Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак[2], які далучаўся да касьцёла і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.