Сусьветная служба Бі-Бі-Сі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусьветная служба Бі-Бі-Сі (анг. BBC World Service) — брытанская дзяржаўная радыёстанцыя, заснаваная ў 1932 годзе для замежнага вяшчаньня. На 2015 год падавала агляды, навіны і рэпартажы на 31 мове (азэрбайджанская, ангельская, арабская, бірманская, бэнгальская, валійская, віетнамская, гіндзі, гішпанская, інданэзійская, кітайская, кыргыская, нэпальская, партугальская, пуштунская, пэрсыдзкая, расейская, рундзійская(en), самалійская, суахілі, сынгальская, таджыцкая, тайская, тамільская, турэцкая, узбэцкая, украінская, урду, француская, хаўская і шатляндзкая). Вяшчаньне ажыцьцяўлялася ў 57 краінах сьвету, у тым ліку ў 30 краінах Афрыкі (Буркіна-Фасо, Бурундзі, Бэнін, Габон, Гана, Гвінэя, Джыбуці, Замбія, Камэрун, Кенія, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Кот д’Івуар, Лесота, Лібэрыя, Мадагаскар, Мазамбік, Малаві, Маўрытанія, Нігер, Паўднёвы Судан, Руанда, Сьера-Леонэ, Сэйшэлы, Сэнэгал, Танзанія, Тога, Уганда, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Чад і Экватарыяльная Гвінэя), 13 краінах Азіі (ААЭ, Аўганістан, Банглядэш, Бахрэйн, Ірак, Катар, Камбоджа, Кувэйт, Манголія, Нэпал, Сынгапур, Усходні Тымор і Ярданія), 7 краінах Эўропы (Альбанія, Брытанія, Латвія, Летува, Нямеччына, Сэрбія і Чэхія), 4 краінах Паўночнай Амэрыкі (Антыгуа і Барбуда, Барбадас, Трынідад і Табага і Ямайка) і 3 краінах Акіяніі (Вануату, Папуа-Новая Гвінэя і Фіджы). Выпускаліся 124 перадачы, у тым ліку даведкавыя, забаўляльныя, мастацкія, музычныя, навіновыя, навучальныя, рэлігійныя і спартовыя. На 2014 год радыёстанцыя мела 128 млн слухачоў[1].
Сусьветная служба Бі-Бі-Сі | |
Лягатып | |
Горад | Лёндан |
---|---|
Краіна | Ангельшчына |
Слоган | Сусьветная радыёстанцыя |
Фармат | навіновы |
Частасьць | FM: 93,5 (Лёндан); 95,5 (Вільня); 100,5 (Рыга) |
Мачта | Дройтвіч(en) |
Магутнасьць | 500 кіляват |
Час вяшчаньня | кругласутачна |
Зона вяшчаньня | 57 краінаў, у тым ліку Латвія і Летува |
Пачатак працы | 19 сьнежня 1932 (91 год таму) |
Уласьнік | Брытанская вяшчальная карпарацыя |
Кіраўнікі | Пітэр Горакс(en) |
Сайт | bbc.co.uk/worldserviceradio |
bbcworldservice | |
bbcworldservice | |
Вконтакте | bbc_ua |
YouTube | bbcworldservice |
Он-лайн-трансьляцыя | llnwd.net |