Бахрэйн
дзяржава ў паўднёва-заходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бахрэйн, Каралеўства Бахрэйн (Al-Bahrajn, Mamlakat al-Bahrajn) — невялікая дзяржава, разьмешчаная ў Азіі, на архіпэлягу ў Пэрсыдзкай затоцы. У 1971 годзе атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі. З 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя тут вядзецца здабыча нафты, а атрыманыя грошы застаюцца ў дзяржаве. З 2002 году эмір Бахрэйну атрымаў тытул «кароль».
Хуткія факты
Бахрэйн Каралеўства Бахрэйн مملكة البحرين | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Наш Бахрэйн (Bahrainona)» | |||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Манама | ||||
Найбуйнейшы горад | Манама | ||||
Форма кіраваньня | Канстытуцыйная манархія Хамад ібн Іса Аль Халіфа | ||||
Плошча • агульная |
189-я месца ў сьвеце 690 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
154-е месца ў сьвеце 708 573 1454/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
118-е месца ў сьвеце $26,97 млрд $34 605 | ||||
Валюта | Бахрэйнскі дынар (BHD) | ||||
Незалежнасьць — абвешчана |
Ад Вялікабрытаніі 16 сьнежня 1971 | ||||
Аўтамабільны знак | BRN | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bh | ||||
Тэлефонны код | +973 | ||||
Закрыць
Афіцыйная мова — арабская, шырока распаўсюджаная ангельская. Частка насельніцтва гаворыць на фарсі. Валюта — бахрэйнскі дынар.