Кітайская мова
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіта́йская мова (中文 — [чжунвэнь], або 汉语/漢語 [ханьюй]) — адна з мовай сыніцкае галіны сына-тыбэцкае моўнае сям’і, альбо, у выпадку клясыфікацыі астатніх кітайскіх моваў як дыялектаў кітайскай, мова ў складзе непасрэдна сына-тыбэцкае сям’і. Зьяўляецца афіцыйнай мовай КНР, Тайваню і Сынгапуру. На ёй размаўляюць звыш 1 млрд чалавек, для 900 млн чал. зь іх кітайская мова зьяўляецца роднай.
Кітайская мова | |
中文 | |
Ужываецца ў | Кітай, Тайвань, Сынгапур, Малайзія, Філіпіны ды інш. |
---|---|
Рэгіён | Усходняя Азія, Паўднёва-Ўсходняя Азія ды інш. |
Колькасьць карыстальнікаў | каля 1,176 мільярду |
Клясыфікацыя | Сына-тыбэцкая сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Кітаі, Кітайскай Рэспубліцы (Тайвань), Сынгапуры, Ва (непрызн. утварэньне, М’янма) |
Дапаможная мова ў | Канадзе, Малайзіі, ЗША |
Пісьмо | кітайскае пісьмо, традыцыйныя кітайскія герогліфы[d] і спрошчанае кітайскае пісьмо[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | zh |
ISO 639-2(Б) | chi |
ISO 639-2(Т) | zho |
ISO 639-3 | zho |
Кітайская зьяўляецца адной з 6 афіцыйных і працоўных моваў ААН. Гістарычна гэта мова народнасьці хань, якая дамінуе ў нацыянальным складзе КНР (больш за 90% насельніцтва краіны, асабліва ў цэнтральных частках усходу краіны). Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў кітайцаў, якія захоўваюць сваю мову, жывуць практычна ва ўсіх краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі (на Сынгапуры складаючы больш 75% насельніцтва); значная кітайская дыяспара расьсеяная па ўсім сьвеце. На кітайскай мове размаўляюць таксама вызначаныя часткі некаторых не-кітайскіх народаў Кітаю, якія гістарычна зазналі кітаізацыю (напрыклад, туцьзя); асобныя народы перайшлі на яе ў значнай ступені або амаль поўнасьцю (маньчжуры).