Трынідад і Табага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Трыніда́д і Таба́га (па-ангельску: Republic of Trinidad and Tobago) — краіна на поўдні Карыбскага мора. Гэтая астраўная дзяржава складаецца з двух асноўных астравоў, Трынідад і Табага, і зь 21 меншага. Краіна мае марскія межы з Барбадасам на паўночны ўсходзе, Грэнадай на паўночны захадзе і Вэнэсуэлай на поўдні і захадзе[6][7]. Трынідад і Табага, як правіла, лічыцца часткай Вэст-Індыі.
Трынідад і Табага | |||||
па-ангельску: Republic of Trinidad and Tobago | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Створаныя зь любові да свабоды[d] | |||||
Дата заснаваньня: | 1 жніўня 1976 | ||||
Афіцыйная мова: | ангельская мова | ||||
Сталіца: | Порт-оф-Спэйн | ||||
Форма кіраваньня: | парлямэнцкая рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Трынідада і Табага[d]: | Крысцін Кангалу[d] | ||||
прэм’ер-міністар Трынідада і Табага[d]: | Кіт Роўлі[d] | ||||
Заканадаўчы орган: | парлямэнт Трынідада і Табага[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | даляр Трынідада і Табага[d] | ||||
СУП | |||||
па ППЗ: | 45,148 млрд $ (2019) | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 32 684 $ (2019) | ||||
намінальны: | 22,438 млрд $ (2022) | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 17 921 $ (2022) | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 7,16[2] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 40,3[3] | ||||
ІРЧП: | 0,81[4] | ||||
Часавы пас: | UTC-4 і Амэрыка/Порт-оф-Спэйн[d][5] | ||||
Аўтамабільны знак: | TT | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | леваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .tt | ||||
Тэлефонны код: | +1868 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
gov.tt |
Востраў Трынідад на працягу стагодзьдзяў быў населены карэннымі народамі, перш чым стаць калёніяй Гішпанскай імпэрыі па прыбыцьці Хрыстафора Калюмба ў 1498 годзе. Гішпанскі губэрнатар Хасэ Марыя Чакон здаў востраў брытанскаму флёту, ачоленаму сэрам Ральфа Абэркромбі, у 1797 годзе. У той жа пэрыяд востраў Табага пераходзіў з рук у рукі паміж Гішпаніяй, Францыяй, Нідэрляндамі і Курляндыяй больш разоў, чым любы іншы востраў у Карыбскім басэйне. Паводле Ам’енскага міру 1803 году Вялікабрытанія замацавала за сабой уладу над Трынідадам, а ў 1889 годзе Трынідад і Табага былі аб’яднаныя ў адзіную калёнію[8]. Дзяржавай атрымала незалежнасьць у 1962 годзе, а ў 1976 годзе была агалошаная рэспублікай[9][10].
Трынідад і Табага маюць 7-ы паводле велічыні СУП на душу насельніцтва паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці ў Амэрыцы пасьля ЗША, Канады, Пуэрта-Рыка, Багамаў, Арубы і Гаяны паводле стану на 2022 год[11]. Край вызнаецца Сусьветным банкам як эканоміка з высокім узроўнем прыбытку. У адрозьненьне ад большасьці Карыбскіх краінаў і тэрыторый, якія ў значнай ступені абапіраюцца на турызм, эканоміка Транідаду і Табага ў першую чаргу засяроджваецца на прамысловасьці з вылучэньне нафтавай і нафтахімічнай галінаў. Большая частка нацыянальнага багацьця грунтуецца на вялікіх закладах нафты і прыроднага газу[12].