Сусьветны банк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусьветны банк (па-ангельску: The World Bank) — міжнародная фінансавая арганізацыя, створаная з мэтай арганізацыі фінансавае і тэхнічнае дапамогі краінам, што разьвіваюцца. Пачаў сваю дзейнасьць 25 чэрвеня 1946 году ў выніку рашэньня на канфэрэнцыі ў Брэтан-Ўудс у ліпені 1944 году (тады і быў заснаваны). Галоўнай мэтай яго стварэньня была адбудова зьнішчанай у Другой сусьветнай вайне Эўропы і Японіі. Таксама мэтай была дапамога ў разьвіцьці краінаў Азіі, Лацінскай Амэрыкі і Афрыкі. Цяпер ён працуе з 124 краінамі.
Сусьветны банк | |
анг. World Bank | |
Лягатып | |
Абрэвіятура | СБ |
---|---|
Дэвіз | Працуем дзеля сьвету, пазбаўленага галечы |
Дата ўтварэньня | 25 чэрвеня 1946 (78 гадоў таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | Разьвіцьцё вытворчасьці ў найменш разьвітых краінах |
Штаб-кватэра | ЗША, г.Вашынгтон, Паўночна-Заходняя чвэрць, вул. Эйч (анг. H), д. 1818 |
Месцазнаходжаньне | Менск, вул. Румянцава, д. 6 |
Сяброўства | 188 дзяржаваў (2017 г.) |
Афіцыйныя мовы | ангельская |
Старшыня | Джым Ён Кім |
Кіроўны орган | Рада кіраўнікоў |
Матчына кампанія | Арганізацыя аб'яднаных нацыяў |
Зьвязаныя кампаніі | Міжнародны банк рэканструкцыі і разьвіцьця, Міжнародная асацыяцыя разьвіцьця |
Бюджэт | $2,694 млрд (2016 г.)[1] |
Колькасьць супрацоўнікаў | 11 950 (2016 г.) |
Сайт | worldbank.org |
Хоць тэрмін «Сусьветны банк» адносіцца да дзьвюх зь пяці спэцыялізаваных агенцыяў, якія працуюць разам у Групе Сусьветнага банку: Міжнароднага банку рэканструкцыі і разьвіцьця і Міжнароднай асацыяцыі разьвіцьця (анг. The International Development Association), але паўсюль ужываецца гэты тэрмін толькі для вызначэньня банку. Астатнія тры агенцыі дзейнічаюць у рамках Групы Сусьветнага банку: Міжнародная фінансавая карпарацыя, Міжнародны цэнтар вырашэньня інвэстыцыйных спрэчак і Агенцтва шматбаковай аховы інвэстыцыяў (АШАІ).
Сусьветны банк не зьяўляецца банкам у звыклым значэньні. Ён ажыцьцяўляе доўгатэрміновыя пазыкі са зьніжанымі адсоткамі для найбольш бедных краінаў-удзельніц і прадпрыемстваў (пасьля атрыманьня ўрадавых гарантыяў), датацыі, тэхнічную дапамогу для праграм прызначаных для валькі з узбраеньнем і фінансуе разьвіцьцё такіх галін жыцьця як ахова здароўя, адукацыя, ахова асяродзьдзя і разьвіцьцё інфраструктуры. Але за гэта ён патрабуе пэўных палітычных зрухаў, такіх як барацьба з карупцыяй, разьвіцьцё дэмакратыі, і найважнейшае — разьвіцьцё прыватнага сэктара эканомікі.
Грошы на выдзяленьне крэдытаў слабаразьвітым краінам паходзяць ад унёскаў краінаў-удзельніц, аплаты краінамі ранейшых крэдытаў і дзякуючы эмісіі аблігацыяў на сусьветных грашовых біржах.