Партугальская мова
ібэра-раманская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Партуга́льская мо́ва (па-партугальску: língua portuguesa) — мова раманскай групы індаэўрапейскай сям’і моваў. Афіцыйная мова Партугаліі, Бразыліі, Анголы, Мазамбіку, Каба-Вэрдэ, Гвінэі-Бісаў, Сан-Тамэ і Прынсыпі, Усходняга Тымору і Макао. Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту. Разьвілася зь сярэднявечнай галісійска-партугальскай мовы, якая бярэ свой пачатак зь некалькіх дыялектаў вульгарнай латыні ў сярэднявечным каралеўстве Галісія і акрузе Партугаліі, якія захавалі некаторую кельцкую фаналёгію і лексыкон[11][12]. Існуе два асноўныя варыянты — эўрапейскі (pt-pt) і бразыльскі (pt-br), якія адрозьніваюцца адзін ад аднаго на ўзроўні фанэтыкі, лексыкі, артаграфіі і, у меншай ступені, граматыкі. У Анголе і Мазамбіку выкарыстоўваецца эўрапейскі варыянт партугальскай мовы зь вялікай колькасьцю лексычных запазычаньняў з афрыканскіх моваў. У іншых афрыканскіх краінах партугальская мова, прынамсі ў сфэры паўсядзённага выкарыстаньня, у значнай ступені крэалізаваная.
Партугальская | |
Língua portuguesa | |
Ужываецца ў | |
---|---|
Рэгіён | Партугалія і Азорскія астравы |
Колькасьць карыстальнікаў | 220 млн |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я Раманская група |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Партугалія, Бразылія, Ангола, Мазамбік і іншыя краіны Садружнасьці партугаламоўных краін |
Рэгулюецца | International Portuguese Language Institute[d], Садружнасьць партугаламоўных дзяржаваў[d], Бразільская акадэмія літаратуры[d] і Sciences Academy of Lisbon[d] |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][10] |
Пісьмо | партугальскі альфабэт[d] і лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | pt |
ISO 639-2(Б) | por |
ISO 639-2(Т) | por |
ISO 639-3 | por |
Як вынік пашырэньня падчас каляніяльных часоў культурная прысутнасьць Партугаліі і партугальская мова да гэтых часоў мае месца ў Гоа, Даман і Дыў у Індыі[13], у Батыкалоа на ўсходнім узьбярэжжы Шры-Ланцы, на інданэзійскім востраве Флёрэс, у штаце Малака ў Малайзіі. Партугаламоўныя людзі ці нацыю могуць называцца «лузафоны».
Налічваецца ад 215 да 220 мільёнаў носьбітаў мовы і 250 мільёнаў чалавек наогул валодаюць мовай у рознай ступені. Партугальская мова уваходзіць ў сьпіс шасьці самых пашыраных гутарковых моваў сьвету і зьяўляецца трэцяй самай распаўсюджанай эўрапейскай мовай у сьвеце пры падліку колькасьці носьбітаў мовы[14]. Гэта самая распаўсюджаная мова ў паўднёвым паўшар’і і ў Паўднёвай Амэрыцы, а таксама другая мова ў Лацінскай Амэрыцы пасьля гішпанскай і адна з 10 самых распаўсюджаных моваў у Афрыцы[15]. Партугальская мова мае афіцыйны статус у Эўрапейскім зьвязе, Мэркасур, ААД, ЭКОВАС і Афрыканскім зьвязе.