дравідыйская мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамі́льская мова (па-тамільску: தமிழ்) — самая паўднёвая з дравідыйскіх моваў. Раней называлася малабарскай. Роднасныя ёй мовы: тэлугу, малайям, каннада, брагуі і інш.
Тамільская | |
தமிழ் | |
Ужываецца ў | Індыя, Шры-Ланка |
---|---|
Рэгіён | Паўднёвая Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | к. 70 млн |
Клясыфікацыя | Дравідыйская Паўднёвадравідыйская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Індыя, Шры-Ланка |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][1] |
Пісьмо | тамільская пісьменнасць[d], Vatteluttu[d][2], Koleluttu[d][3] і арабскае пісьмо[d][4][5][6] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ta |
ISO 639-2(Б) | tam |
ISO 639-2(Т) | tam |
ISO 639-3 | tam |
На ёй размаўляе насельніцтва паўднёвай Індыі, пачынаючы ад паўночнай памежнай рысы (дзе сканчаецца тэлугу), якая праходзіць на некалькі крыху паўночней Чэнаі, і заканчваючы мысам Комарынам на поўдні, гэта значыць амаль увесь паўднёвы ўскраек Індыі, за выключэньнем нешырокай паласы на заходнім яе беразе, занятай роднаснай дравідыйскай мовай малаялам. Акрамя таго на тамільскай мове размаўляе насельніцтва паўночнай паловы Цэйлону.
Тамільская мова мае ўласную тамільскую пісьмовасьць. Кірунак пісьма — зьлева направа.
Папулярнасьць тамільскай узрасла за часы руху Бхакці. Стыль «маніправалам», які зьявіўся ў выніку некаторага зьмешваньня тамільскай і санскрыту, справакаваў рэакцыю ў форме руху ў абарону чыстай тамільшчыны пад кіраўніцтвам дравідзкіх партыяў у 1940-м годзе. У выніку ў індыйскім штаце Таміл Наду слоўнікавы запас тамільскай мовы быў «вычышчаны» ад большасьці некалі ўласьцівых ёй індаарыйскіх запазычаньняў і адрозьніваецца гэтым ад астатніх дравідыйскіх моваў.
Тамільская мова мае багатую 2300-гадовую літаратурную гісторыю і лічыцца клясычнай мовай.
Тамільская зьяўляецца афіцыйнай мовай у:
У Малайзіі на тамільскай размаўляе частка індускага насельніцтва. Таксама на ёй размаўляюць на поўдні Кеніі.
У тамільскай мове вылучаюць: усходні, заходні, паўночны, паўднёвы, цэнтральны і шры-ланкійскі дыялекты. На Шры-Ланцы тамільская мова — адносна кансэрватыўная, тады як іншыя дыялекты моцна адрозьніваюцца ад першапачатковай тамільшчыны. Існуюць сацыяльныя дыялекты, у тым ліку брахманаў, шэрагу іншых кастаў і плямёнаў.
У беларускай мове запазычаньнем з тамільскай зьяўляецца «катамаран» (கட்டு மரம), што ў даслоўным перакладзе азначае «зьвязаныя бярвёны».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.