Чэ́наі (па-тамільску: சென்னை) — места ў Індыі, сталіца штату Тамілнад. Месьціца на беразе Бэнгальскай затокі. Да жніўня 1996 году горад зваўся Мадрасам. На поўнач ад гораду разьмешчаны касмадром Шрыгарыкота. Паводле індыйскага перапісу насельніцтва 2011 году, Чэнаі зьяўляецца шостым паводле колькасьці насельніцтва горадам і ўтварае чацьвертую паводле гэтага ж паказчыку гарадзкую аглямэрацыю ў Індыі. Места традыцыйна ёсьць брамай Паўднёвай Індыі, таму горад ёсьць адным з самых наведвальных індыйскіх гарадоў з боку замежных турыстаў. Да таго ж, Чэнаі ўваходзіць у лік пяці самых заможных гарадоў краіны[2].

Хуткія факты
Чэнаі
там. சென்னை
Thumb
Дата заснаваньня: 1639
Краіна: Індыя
Штат: Тамілнад
Кіраўнік: M. K. Stalin[d]
Плошча:
  • 426 830 040 квадратны мэтар
Вышыня: 6 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 44
Паштовы індэкс: 600...
Геаграфічныя каардынаты: 13°4′57″ пн. ш. 80°16′30″ у. д.
Чэнаі на мапе Індыі
Thumb
Чэнаі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://chennaicorporation.gov.in/
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.