сацыяльная сетка From Wikipedia, the free encyclopedia
Facebook (бел. Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаванная ў 2004 годзе Маркам Цукербэргам і ягонымі суседзямі па пакоі падчас навучаньня ў Гарвардзкім унівэрсытэце[1]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукербэрг у 23 гады стаў наймаладзейшым мільіярдэрам у сьвеце[2].
Тып | сацыяльная сетка |
---|---|
Даступныя мовы | Беларуская і 70 іншых |
Уладальнік | Марк Цукербэрг — 24% |
Аўтар | Крыс Г'юз(en), Дастын Маскавіц(en), Эдуарду Савэрын(en) і Марк Цукербэрг |
Пачатак працы | 4 лютага 2004 (20 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | так |
Рэгістрацыя | абавязковая задарма |
Прыбытак | $7,9 млрд (2013) |
Актуальны стан | працуе |
Рэйтынг Alexa | 2 (2015) |
Мова праграмаваньня | PHP |
www.facebook.com |
На 30 верасьня 2015 г. «Фэйсбук» меў 11 996 супрацоўнікаў і 48 сядзібаў у 26 краінах, у тым ліку 34 сядзібы за межамі ЗША:
Таксама ва ўласнасьці прадпрыемства знаходзіліся 5 цэнтраў зьвестак(en), зь іх 4 у ЗША: Алтуна(en) (акруга Блэр(en), штат Пэнсыльванія, ЗША), Прайнвіл(en) (акруга Крук(en), штат Арэгон, ЗША), Эшбэрн(en) (акруга Лаўдэн(en), штат Вірджынія, ЗША), Форэст-Сіці(en) (акруга Разэрфорд(en), штат Паўночная Караліна, ЗША); Люлеа (лэн Нарботэн, Швэцыя)[3].
4 лютага 2004 г. 4 студэнты Гарвардзкага ўнівэрсытэту (Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША) — Крыс Г'юз(en), Дастын Маскавіц(en), Эдуарду Савэрын(en) (нар. 1982; Сан-Паўлу, Бразылія) і Марк Цукербэрг — запусьцілі вэб-сайт thefacebook.com для навучэнцаў Гарвардзкага каледжу(en). За першыя содні асабістыя старонкі на сайце завялі 1,2 тыс. студэнтаў[4]. Празь месяц улічанымі карыстальнікамі сацыяльнай сеткі стала больш як палова студэнтаў Гарварду. 1 сакавіка доступ пашырылі для студэнтаў Ельскага (Нью-Гэйвэн(en), штат Канэктыкут), Калюмбійскага (Мангэтан, Нью-Ёрк) і Стэнфардзкага ўнівэрсытэтаў (штат Каліфорнія). 1 чэрвеня «Фэйсбук» пераехаў на сядзібу ў Пала-Альта (Каліфорнія), дзе атрымаў першае староньняе ўкладаньне ад сузаснавальніка прадпрыемства сеціўных плацяжоў «Пэй-Пэл»(en) Пітэра Тыля(en). 1 верасьня ў сац. сетцы запусьцілі «сьцяну» для допісаў сябрам. 1 сьнежня лік улічаных карыстальнікаў сайту перавысіў 1 млн чалавек дзякуючы пашырэньню доступу для студэнтаў ВНУ Бостану і іншых ВНУ краіны. На 1 траўня 2005 г. доступ адчынілі для студэнтаў больш як 800 ВНУ ЗША, якія мелі электронны адрас у дамэне .edu. Пры канцы траўня фонд «Аксэль-Партнэры»(en) (Пала-Альта) уклаў у «Фэйсбук» $12,7 млн. 1 верасьня доступ пашырылі на навучэнцаў сярэдніх школаў. 20 верасьня сайт зьмяніў назоў на facebook.com, набыўшы адпаведны дамэн за $200 тыс. 1 кастрычніка заводзіць старонкі дазволілі студэнтам ВНУ па-за межамі ЗША. 1 сьнежня лік улічаных карыстальнікаў перавысіў 6 млн чалавек. 1 красавіка 2006 г. запусьцілі мабільную вэрсію сайту. 1 траўня «Фэйсбук» дадаў доступ з працоўнага месца. 1 жніўня прадставілі ўласны дастасоўны праграмны інтэрфэйс(en) на сайце. 5 верасьня ў сац. сетцы запусьцілі паток навінаў. 26 верасьня сайт адчынілі для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросьце ад 13 гадоў. 1 сьнежня лік старонак карыстальнікаў перавысіў 12 млн[3].
14 траўня 2007 г. на сайце запусьцілі дастасунак «рынкавы пляц» у якасьці дошкі абвестак, які да канца году ў выглядзе сваіх старонак скарысталі звыш 100 тыс. прадпрыемстваў. 24 траўня прадставілі ўласную плятформу(en) для стварэньня староньнімі распрацоўнікамі дастасункаў з выкарыстаньнем зьвестак сацыяльнай сеткі. 22 чэрвеня на сайце дадалі магчымасьць запампоўкі відэазапісаў. 24 кастрычніка Фэйсбук-плятформу пашырылі на мабільныя прылады. У той самы дзень «Майкрасофт» абвясьціў аб набыцьці 1,6% акцыяў «Фэйсбук» за $240 млн. 6 лістапада запусьцілі плятйорму самаабслугованьня для рэклямы на старонках карыстальнікаў. 1 сьнежня сацыяльная сетка займела звыш 58 млн улічаных карыстальнікаў[3]. 6 красавіка 2008 г. адбыўся запуск «гаманы» (анг. chat). У 2008 г. сайт займеў пераклад на 20 моваў[4]. У студзені 2009 г. «Фэйсбук» стаў найбольшай у сьвеце сацыяльнай сеткай паводле колькасьці штомесячных карыстальнікаў. 9 лютага прадставілі кнопку «упадабаць». 29 траўня «Фэйсбук» пераехаў на новазбудаваную сядзібу ў Пала-Альта. 13 чэрвеня ў сац. сетцы дазволілі выбіраць імя карыстальніка, што адлюстоўвалася ў адрасным радку замест нумара. У верасьні прадпрыемства ўпершыню стала прыбытковым. 1 сьнежня сац. сетка займела звыш 360 млн улічаных карыстальнікаў. Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнае ацэнкі кампаніі склаў $700 млн[5].
21 ліпеня 2010 г. колькасьць улічаных карыстальнікаў сац. сеткі перавысіла 500 млн чалавек, палова якіх штодзень праводзіла на сайце ў сярэднім 34 хвіліны. З сотавых тэлефонаў на сайт заходзілі 150 млн (30%) карыстальнікаў. 28 ліпеня дадалі магчымасьць ладзіць апытаньні на сваёй старонцы. 10 жніўня адчынілі сядзібу распрацоўкі ў Сіетле (штат Вашынгтон). 18 жніўня на сайце зьявілася магчымасьць пазначаць месца падзеі ў допісе. 15 лістапада кошт акцыяў «Фэйсбук» на пазабіржавым рынку «Другі рынак»(en) (Нью-Ёрк) перавысіў $41 млрд. 1 сьнежня лік карыстальнікаў сац. сеткі перавысіў 600 млн чалавек[3]. У сакавіку 2011 г. «Фэйсбук» штодня выдаляў каля 20 тыс. старонак карыстальнікаў за спам, карыстаньне ва ўзросьце да 13 гадоў і парушэньні з разьмяшчэньнем выяваў. 15 красавіка «Фэйсбук» адчыніў першы ўласны адмыслова збудаваны цэнтар зьвестак у Прайнвіл(en) (акруга Крук(en), штат Арэгон, ЗША). У чэрвені — лістападзе сайт меў найбольш наведвальнікаў у Сеціве. 6 ліпеня на сайце зьявілася магчымаць рабіць відэазванкі. Аўдыторыя Facebook перавысіла 700 мільёнаў карыстальнікаў[6]. 6 лістапада лік карыстальнікаў сац. сеткі перавысіў 845 млн чалавек. 19 сьнежня «Фэйсбук» перанёс галаўную сядзібу ў Мэнла-Парк (штат Каліфорнія) на месца былой сядзібы «Сан Майкрасыстэмз». У 2011 г. прыбытак склаў $1 млрд (+65%)[7].
9 красавіка 2012 г. «Фэйсбук» набыў сац. сетку відэа- і фотаабмену «Інстаграм». 18 траўня «Фэйсбук» правёў першаснае публічнае разьмяшчэньне 460 млн сваіх акцыяў на фондавай біржы НАПДАК (Нью-Ёрк) з цаной $38 за акцыю. У выніку ўдалося атрымаць $16 млрд. 24 траўня ў сац. сетцы запусьцілі дастасунак «камэра» для фотаапрацоўкі (зь фільтрамі для выяваў). Улетку 2012 г. кіраўніцтва сацсеткі абвясьціла аб выдачы ўраду ЗША зьвестак звыш 20 тыс. карыстальнікаў, якіх падазравалі ў тэрарызьме і выкраданьні дзяцей[8]. 4 кастрычніка лік карыстальнікаў сайту перавысіў 1 млрд чалавек. У 2012 г. выручка (пераважна ад разьмяшчэньня рэклямы і гульняў) склала $5,1 млрд, у 2013 г. — $7,9 млрд. Колькасьць штомесячных карыстальнікаў у 2013 г. склала 1,23 млрд чалавек (+16% да 2012 г.)[4]. 19 лютага 2014 г. «Фэйсбук» набыў мабільны мэсэнджэр WhatsApp за $16 млрд.
На верасень 2015 г. «Фэйсбук» меў 1,55 млрд штомесячных карыстальнікаў, у тым ліку 1,39 млрд (90%) з сотавых тэлефонаў. Лік штодзённых карыстальнікаў перавысіў 1,01 млрд чалавек, зь іх 894 млн (89%) з сотавых тэлефонаў і 84% за межамі ЗША і Канады[3].
Facebook дазваляе ствараць профіль з фатаздымкамі, запрашаць сяброў, дасылаць паведамленьні, зьмяняць свой статус. Facebook таксама дае магчымасьць ствараць суполкі па зацікаўленасьцях.
У 2007 годзе Facebook абвясьціў ініцыятыву, якая дазваляе пабочным праграмістам ствараць праграмы для пэўных паслугаў і зарабляць на гэтым[9]. Дадзеная акцыя дазваляе інтэграваць шматлікія функцыі (гульні, прылады абмену музыкай ды відэа), што ў сваю чаргу, стымулявала актыўнасьць карыстальнікаў.
Facebook прапаноўвае мноства функцыяў, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць камунікаваць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Трымальнікі акаўнтаў могуць кантраляваць узровень доступу да прыватнае інфармацыі, якая апублікаваная ў профілі, а таксама вызначаць, хто мае доступ да той ці іншай часткі.
Па стане на люты 2013 году ў Facebook было зарэгістравана 496 тыс. карыстальнікаў зь Беларусі (107 месца ў сьпісе краінаў). Сярэдняе пранікненьне склала 5,13% ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 16,33%.[10]. На кастрычнік 2019 г. 5-ю найбольш упадабанымі ў Беларусі старонкамі былі: 1) Генадзь Вайнярчук(en) (амэрыканскі прадпрымальнік родам зь Беларусі; 3,277 млн), 2) Вікторыя Азаранка (беларуская тэнісістка; 1,437 млн), 3) Аляксандар Рыбак (нарвэскі сьпявак бел. паходжаньня; 816 тыс.), 4) TUT.BY (беларускі сайт; 164 тыс.), 5) Андрэй Арлоўскі (бел. майстар зьмяшаных адзінаборстваў; 156 тыс.).[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.