Remove ads
збор зьвязаных старонак, разьмешчаных на адным дамэне ў інтэрнэце From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэб-сайт (сайт; анг. website) — сукупнасьць вэб-старонак, выяў, відэа-файлаў і іншых лічбавых сутнасьцяў, якія разьмяшчаюцца на адным альбо некалькіх вэб-сэрвэрах, і звычайна даступныя з інтэрнэту.
Вэб-старонка — гэта дакумэнт, звычайна напісаны на мове HTML, які заўжды даступны праз пратаколы HTTP альбо HTTPS, якія перадаюць інфармацыю з вэб-сэрвэра, каб паказаць яе ў браўзэры карыстальніка. Усе публічна даступныя вэб-сайты ўтвараюць Сусьветнае павуціньне. Звычайна на старонкі сайту можна трапіць з агульнага каранёвага URL-адрасу, які называецца хатняй старонкай. Звычайна старонкі аднаго сайту разьмяшчаюцца на адным фізычным сэрвэры. Адрасы старонак утвараюць зь іх пэўную герархію. Пэўныя сайты абмяжоўваюць доступ да сваіх старонак, патрабуючы рэгістрацыі ці падпіскі. Прыкладамі могуць быць бізнэс-сайты, шэраг сайтаў навінаў, унівэрсытэцкія сайты, гульнявыя сайты, вэб-інтэрфэйсы электроннай пошты, сайты сацыяльных сетак і іншыя.
Першы сайт у сьвеце зьявіўся 6 жніўня 1991 году. 30 красавіка 1993 году Эўрапейская арганізацыя ядравых дасьледваньняў (CERN), у межах якой зараджаўся HTML, зрабіла заяву, што Сеціва будзе вольным для ўсіх.[1] Першая вэб-старонка была створаная Цімам Бэрнэрсам-Лі, а паглядзець на ейную арыгінальную вэрсію можна тут. 2 лістапада 2006 году колькасьць вэб-сайтаў дасягнула 100 мільёнаў[2].
Калі вэб-сайты ўпарадкаваць па функцыях, то можна вылучыць наступныя віды:
Вэб-сайт можа быць створаны адной асобай альбо камэрцыйнай арганізацыяй, але звычайна ён прысьвечаны пэўнай канкрэтнай тэме. Любы вэб-сайт можа ўтрымліваць гіпэрспасылку на любы іншы вэб-сайт, таму адлегласьці маміж рознымі сайтамі могуць часам сьцірацца.
Вэб-сайты звычайна напісаныя на мове HTML, альбо могуць дынамічна канвэртавацца ў яе. Вэб-старонкі можна праглядаць пры дапамозе вялікай колькасьці кампутарных падлучаных да інтэрнэту прыладаў, абсалютна розных памераў, уключаючы настольныя кампутары, ноўтбукі, надалоньнікі і мабільныя тэлефоны.
Вэб-сайт разьмяшчаецца на кампутарнай сыстэме, вядомай як вэб-сэрвэр або HTTP-сэрвэр. Таксама гэтыя паняткі могуць адносіцца да праграмнага забесьпячэньня, якое ўсталяванае на гэтых сыстэмах і прымае запыты ад карыстальнікаў вэб-сайтаў і дастаўляе ім адказы. Найбольш шырока распаўсюджаным вэб-сэрвэрам (паводле зьвестак Netcraft) зьяўляецца Apache, але «Майкрасофт» IIS таксама выкарыстоўваецца дастаткова часта.
Вэб-сайты могуць быць статычнымі і дынамічнымі.
Статычны вэб-сайт — гэта той, вэб-старонкі якога захоўваюцца на вэб-сэрвэры ў той самай форме, у якой іх атрымлівае карыстальнік. Яны ствараюцца пры выкарыстаньні трох шырокіх катэгорыяў праграмнага забесьпячэньня:
Дынамічны вэб-сайт — той, які ўтрымлівае інфармацыю, што часта мяняецца, альбо зьбірае інфармацыю тады, калі старонка запытваецца. Напрыклад, ён зьвяртаецца па разнастайныя кавалачкі інфармацыі з базы зьвестак і зьбірае іх разам у загадзя вызначаны фармат, каб аддаць карыстальніку суцэльную старонку. Такі сайт узаемадзейнічае з карыстальнікам разнастайнымі шляхамі, уключаючы чытаньне маркёраў (бірак), што дазваляе вызначыць папярэднюю гісторыю карыстальніка, выкарыстаньне зьменных сэсій, сэрвэрных зьменных і інш. або шляхам прамога ўзаемадзеяньня (з элемэнтамі старонкі, рухамі курсора). Сайт можа паказваць бягучы стан пэўнага аб’екта, адсочваць інфармацыю, якая зьмяняецца, або прадастаўляць зьвесткі, пэрсаналізаваныя згодна з запытамі канкрэтнага карыстальніка.
Існуе вялікая колькасьць праграмнага забесьпячэньня для стварэньня дынамічных вэб-сыстэм і дынамічных сайтаў. Гэта такія праграмы і тэхналёгіі, як JSP, PHP, мовы праграмаваньня Perl, ASP, CFM. Сайты таксама могуць уключаць зьмесьціва, якое атрымліваецца з адной альбо некалькіх базаў зьвестак альбо з выкарыстаньнем тэхналёгіяў, заснаваных на XML, напрыклад, RSS.
Статычнае зьмесьціва таксама можа генэравацца дынамічна, напрыклад, з пэўным пэрыядам часу, альбо калі адбудуцца пэўныя падзеі.
Для пашырэньня здольнасьцяў і магчымасьцяў вэб-браўзэраў, ужываюцца плагіны, якія выкарыстоўваюцца для паказу актыўнага зьмесьціва. Звычайна выкарыстоўваюцца плагіны, якія рэалізуюць падтрымку тэхналёгіяў Flash, Shockwave альбо аплетаў, напісаных на Java. Дынамічны HTML таксама прадастаўляе карыстальнікам інтэрактыўнасьць і магчымасьць абнаўленьня элемэнтаў вэб-старонкі ў рэжыме рэальнага часу (то бок старонкі ня трэба перазагружаць, каб убачыць зьмены), пераважна выкарыстоўваючы DOM і JavaScript, якія падтрымлівае большасьць сучасных браўзэраў.
Выкарыстаньне сайтаў як крыніцы даходаў — звычайная практыка для вэб-распрацоўнікаў і ўладальнікаў вэб-сайтаў. Існуюць некалькі мэтадаў для пераўтварэньня сайту ў пляцоўку, якая прыносіць грошы, але іх можна падзяліць на дзьве шырокія катэгорыі.
1. Сайты, дзе асноўным зьяўляецца зьмест
Пэўныя сайты прыносяць даход ад продажу рэклямных пляцовак на сайтах.
2. Сайты, якія прадстаўляюць прадукты ці паслугі
Пэўныя сайты прыносяць даход, прапаноўваючы прадукты альбо паслугі. У выпадку вэб-сайтаў, якія займаюцца электроннай камэрцыяй, прадукты ці паслугі можна набыць на самім сайце, аплаціўшы іх крэдытнай карткай або іншымі сродкамі электронных плацяжоў.
Часам бывае і так, што вэб-сайты могуць камбінаваць абодва спосабы. Напрыклад, вэб-сайт, які зьяўляецца он-лайн-аўкцыёнам, можа прадастаўляць платныя паслугі выстаўленьня на аўкцыён тавараў, і апроч таго, паказваць на сайце рэкляму пабочнай кампаніі, за што ён атрымлівае дадатковы прыбытак.
Існуе вялікая колькасьць тыпаў вэб-сайтаў, кожны зь якіх спэцыялізуецца на пэўным тыпе зьмесьціва, і якія могуць быць падзеленыя на вялікую колькасьць катэгорыяў. Пэўныя клясыфікацыі могуць уключаць:
Пэўныя сайты могуць быць уключаныя ў некалькі катэгорыяў адразу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.