Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мабільны тэлефон — мабільнае камунікацыйная прылада, прызначанае пераважна для галасавых зносінаў. Тэхналягічную аснову мабільнай сувязі складае радыёсувязь. У цяперашні час сотавая сувязь самая распаўсюджаная з усіх выглядаў мабільнай сувязі, таму звычайна мабільным тэлефонам завуць сотавы тэлефон, хоць мабільнымі тэлефонамі акрамя сотавых зьяўляюцца таксама спадарожнікавыя тэлефоны, радыётэлефоны і апараты магістральнай сувязі.
8 красавіка 1973 г. канструктар прадпрыемства «Матарола» (вёска Шомбэрг(en), акруга Кук(en), штат Іліной, ЗША) Мартын Купэр (нар. 1928, Чыкага) ажыцьцявіў першы ў сьвеце званок з мабільніка на вуліцы Нью-Ёрка. Тэлефанаваньне адбылося з далькажыка «Матарола ДынаААП»(en) (анг. Motorola DynaTAC, дзе Total Area Coverage — агульны абсяг пакрыцьця) да адпаведнага распрацоўніка прадпрыемства «Лябараторыі Бэл»(en) (Мюрэй-Гіл(en), акруга Юніён(en), штат Нью-Джэрзі) Джоэла Энгэла(en) (нар. 1936, Нью-Ёрк) і пачалося словамі: «Адгадай, адкуль я тэлефаную? Я тэлефаную табе з сотавага тэлефона». На той час тэлефон важыў 1,15 кг і меў даўжыню каля 30 см і 10 см у шырыню. Сотавы тэлефон сабралі з 2 тыс. дэталяў. Яго зарадка займала 10 гадзінаў. Зарад трымаўся каля 20 хвілінаў. На 1975 г. у сьвеце існавала 5 тыс. карыстальнікаў сотавай сувязі[1].
На 2012 г. мабільнымі тэлефонамі карысталіся 3,6 млрд чалавек (51% насельніцтва Зямлі), у тым ліку 2,6 млрд чалавек мелі смартфоны (72% карыстальнікаў мабільнікаў, 37% жыхароў Зямлі)[1].
Падрабязьней аб датах гл. артыкул Гісторыя сотавага тэлефона.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.