From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́тар (па-арабску: قطر), дзяржава Катар (араб. دولة قطر) — краіна разьмешчаная ва ўсходняй частцы Арабскага паўвострава на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Мяжуе з Саудаўскай Арабіяй.
Катар دولة قطر Dawlat Qatar | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «As Salam al Amiri» | |||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Доха | ||||
Найбуйнейшы горад | Доха | ||||
Форма кіраваньня | эмірат Тамім бін Хамад аль-Тані Абдула бін Насэр бін Халіфа аль-Тані | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
164-е месца ў сьвеце 11 437 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
158-е месца ў сьвеце 1 409 000 123,2/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
65 месца ў сьвеце $94,404 млрд $86 008 | ||||
Валюта | Катарскі рыял (QAR) | ||||
Часавы пас | AST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць ад Бахрэйну |
3 верасьня 1971 | ||||
Аўтамабільны знак | QA | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .qa | ||||
Тэлефонны код | +974 | ||||
Першыя згадкі пра Катар адносяцца да 2 стагодзьдзя да н. э. У 7 стагодзьдзі мясцовыя плямёны прынялі іслам і ўвайшлі ў склад Арабскага халіфату. Катар у розныя часы знаходзіўся пад уладай партугальцаў, пэрсаў, туркаў. У 1756 годзе яго захапіў арабскі род Халіфа, які ў 1783 падпарадкаваў сабе таксама Бахрэйн. У далейшым улада перайшла ў рукі шэйха Мухамада з клана Тані — заснавальніка кіруючай цяпер у Катары дынастыі. З 1871 да 1913 Катар фармальна знаходзіўся пад уладай Асманскай імпэрыі, а ў 1916 стаў пратэктаратам Вялікабрытаніі. У 1939 знойдзеныя радовішчы нафты, яе здабыча і экспарт пачаліся ў 1949.
У верасьні 1971 эмірат абвесьціў незалежнасьць. Нацыянальнае сьвята адзначаецца 18 сьнежня (18 сьнежня 1878 — дата прыходу да ўлады заснавальніка катарскай дзяржавы — Джасэма Бэн Мухамада Бэн Тані).
Катар — абсалютная манархія. Улада ў краіне належыць эміру Хамаду Бэн Халіфе Аль Тані (з чэрвеня 1995) і перадаецца па спадчыне ўнутры кіруючай сям’і. Эмір зьяўляецца таксама міністрам абароны і галоўнакамандуючым. Заступнік эміра і спадчыньнік пасаду — трэці сын эміра шэйх Тамім Бэн Хамад Аль Тані (з жніўня 2003). Кіраўніку дзяржавы належыць як заканадаўчая, так і выканаўчая ўлада. Выканаўчая галіна ўлады прадстаўленая таксама ўрадам на чале з прэм’ер-міністрам — Хамадам Бэн Джасэмам Аль Тані (з красавіка 2007), які таксама ўзначальвае МЗС Катара зь верасьня 1992. Віцэ-прэм’ер — міністар энэргетыкі і прамысловасьці Абдала Бэн Хамад аль-Атыйя.
У цяперашнім аднапалатным Кансультацыйным савеце — 35 чальцоў, прызначаных эмірам. Яго рашэньні маюць рэкамэндацыйны характар. Старшыня — Мухамад Бэн Мубарак аль-Хулейфі. З 1970 дзейнічала часовая канстытуцыя (з папраўкамі 1972). У красавіку 2003 падчас рэфэрэндуму быў прыняты праект новай канстытуцыі, якая ўступіла ў сілу ў чэрвені 2005.
Асноўнай крыніцай заканадаўства зьяўляецца шарыят. У 2004 сьвецкія і шарыяцкія суды рэарганізаваныя ў адзіную судовую сыстэму, якая складаецца ў цяперашні час з судоў першай інстанцыі, апэляцыйнага і касацыйнага судоў. Прынятыя новыя КК, КПК, зьменены кодэкс па грамадзянскіх і гандлёвых справах.
У Катары захоўваецца кланавая сыстэма. Кіруючы клан Аль Тані налічвае каля 3,5 тыс. чал., разам з пабочнымі галінамі — да 20 тыс. У 2000 інстытуцыялізаваны Савет кіруючай сям’і з 12 чалавек (узначальваецца эмірам). Новая канстытуцыя замацавала перадачу ўлады ў Катары шляхам атрыманьня ў спадчыну па лініі кіруючага клана Аль Тані. Іншыя ўплывовыя сем’і (Міснад, Атыйя, Хулейфі, Румэйхі, Манаа, Мэры, Манай і іншыя) прадстаўленыя ў кіраўніцтве краіны і буйным бізнэсе.
Унутрыпалітычнае становішча характарызуецца стабільнасьцю. У 2004 з выгнаньня вярнуўся бацька цяперашняга эміра шэйх Халіфа, у 2005 вызвалены стрыечны брат эміра, які абвінавачваўся ў спробе дзяржперавароту ў 1996.
Разьвіваецца працэс грамадзкай мадэрнізацыі. Абнаўляецца заканадаўчая база, прайшлі чарговыя выбары ў Цэнтральную муніцыпальную раду. Колькасьць электарату складае каля 25 тыс. чал. У 2003 упершыню ў гісторыі Катару жанчына атрымала пост міністра, у 2005 жанчына была прызначаная рэктарам Катарскага ўнівэрсытэту.
У 2004 прыняты закон, які дазволіў стварэньне прафсаюзаў і правядзеньне дэманстрацыяў (пакуль фактычна ня дзейнічае з-за адсутнасьці мэханізму яго рэалізацыі). Палітычныя партыі ў Катары па-ранейшаму забароненыя.
Краіна падзеленая на 10 муніцыпалітэтаў (балядыятаў):
Паверхня краіны мае нізінны характар (вышыня над узроўнем мора каля 50—100 м), большасьць паверхні — пустэльні (на паўночным усходзе невялікія балоты). Клімат трапічны, выключна сухі. Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 17 °C у студзені да 34—37 °C у жніўні. Сярэднегадавая сума ападкаў складае каля 80 мм. Эпізадычныя дажджы ідуць ад сьнежня да лютага. Характэрна поўная адсутнасьць азёраў. Расьліннасьць пустэльная.
Асноўны прыбытак краіны складаецца ў выніку здабычы і продажу нафты і прыроднага газу. Але прамысловасьць краіны арыентавана ня толькі на іх здабычу але і пераапрацоўку. Таксама вядзецца актыўная здабыча жалезнай руды. Сельскагаспадарчыя раёны складаюць 4,8% паверхні краіны. Шырокае ўжываньне арашальных тэхналёгіяў спрыяе высокім ураджаям садавіны і гародніны. Моцнае разьвіцьцё атрымала і рыбалоўства. Але нягледзячы на гэта большая частка харчовых тавараў імпартуецца з-за мяжы. Катар зьяўляецца важным банкаўскім цэнтрам Блізкага Ўсходу.
Крана мае шырокую дарожную сетку, водны і паветраны транспарт. Краіна забясьпечвае сацыяльную дапамогу грамадзтва, бясплатную адукацыю для ўсіх грамадзянаў. У выніку абмежаванай колькасьці месцаў у вышэйшых навучальных установах краіны, значная колькасьць маладых людзей вучыцца за мяжой.
Этнічныя групы:
Рэлігійныя групы:
Афіцыйныя мовы: арабская (афіцыйная), ангельская. Прырост насельніцтва — 2,61%. Сярэдняя працягласьць жыцьця — 73,67 году.
Узроставая структура:
Катар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.