павет Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Навагра́дзкі паве́т[lower-alpha 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 24,5 тыс. км²[1]. Сталіца — места Наваградак.
Наваградзкі павет лац. Navahradzki paviet | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
Дата ўтварэньня | 1507 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Старосты | Старосты наваградзкія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 24,5 тыс. км² |
Час існаваньня | 1507—1795 |
Месцазнаходжаньне Наваградзкага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гістарычна асобнай часткай павету выступала Слуцкае княства, пераўтворанае ў 1791 годзе у Случарэцкі павет.
Утварыўся ў 1507 годзе разам з Наваградзкім ваяводзтвам. Дагэтуль, у XV ст. тэрыторыю павету займала аднайменнае намесьніцтва ў складзе Троцкага ваяводзтва[1].
У 1528 годзе, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, наваградзкая шляхта выстаўляла 269 коньнікаў, яшчэ 79 дробных баяраў ішлі на вайну асабіста; апрача таго, фармавалася асобная татарская харугва ў складзе 36 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў тэрыторыя Наваградчыны значна павялічылася. Межы павету ўпершыню вызначыў прывілей вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 30 красавіка 1565 году[2].
28 чэрвеня 1660 году каля вёскі Палонкі войскі Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі зьнішчальную паразу маскоўскім захопнікам, якая зьмяніла ход вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай[3].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Наваградзкага павету ліцьвінамі: «показывал… тот литвин Федька [Яковлев слутчанин] проезжею память, писана по-литовски» (1621 год)[4], «Белорусцы: Филип Белетцкий, руское имя тож, сказал родом литвин[lower-alpha 2], Новгородцкого повету, отец и мать веру держали киевскую…» (1623—1624 гады)[7], «старец Мелетий (литвин Слуцкого уезда)» (1624 год)[8], «…литвину слутчанину Василью Павлову <…> литвину слутчанину Илье Павлову» (1675 год)[9], «…сказался Мартинко родом литвин города Слутца» (1684—1685 гады)[10]. У матрыкуле Базэльскага ўнівэрсытэту пад 1590/1591 годам значыцца Johannes Snumyn, Lituanus, Palatinides Novogrodensis[11], у матрыкуле Дылінгенскага ўнівэрсытэту пад 1607 годам — Nicolaus Skoruski Lithuanus Nouogrodecum[12]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1618 годам значыцца Martinus Wietogolski, Novogrodiensis Lithvanus, пад 1638 годам — Johannes Otteski, Nieswitzio-Littwanus, пад 1643 годам — Johannes Zelenievieczky, Neszvicensis Litvanus[13]. Паводле біяграфічнай даведкі 1628 году пра Рафала Корсака: Lithuanus, natus in Districtu Novogroden[14]. Паводле запісу мэтрыкі гімназіі ў Браўнсбэргу, Beresniewiez Thom. Lituanus ex pal. Novogrod. (1702 год)[15]. А ў 1732 годзе адзін з жыхароў Капылю — Якаў Кісель — азначаецца як «стараліцьвін»[16].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) большая частка павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, рэшта — па трэцім падзеле.
У 1933 годзе ў выданьні «Kurier Nowogrodzki» зазначалася, што «тутэйшыя» да нядаўняга часу называлі сябе ліцьвінамі і што былі спробы ўтрымаць пры сабе гэтую назву з адрознасьцю ад «ковенскіх летувісаў»[lower-alpha 3].
Павятовая харугва была «пелістага» (адценьне чырвонага) колеру[1].
Мескія гербы атрымалі Клецак, Любча, Наваградак, Нясьвіж і Цырын.
На поўначы межаваў зь Лідзкім і Ашмянскім паветамі Віленскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Менскім і Мазырскім паветамі Менскага ваяводзтва, а таксама з Слуцкім княствам, на поўдні — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Слонімскім паветам Наваградзкага ваяводзтва.
Мяжа з Слонімскім паветам ішла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага.
У склад Наваградзкага павету ўваходзіла тэрыторыя Наваградзкага гродавага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі (бяз Случчыны): Бабоўня, Валеўка, Гавязна, Гарадзішча, Дварэц, Дзяляцічы, Ішкальдзь, Кажан-Гарадок, Карэлічы, Клецак, Крашын, Крывошын, Лахва, Ліпск, Любча, Ляхавічы, Магільна, Мір, Мядзьведзічы, Мікалаеўшчына[lower-alpha 4], Наваградак, Новая Мыш, Нягневічы, Нясьвіж, Паланэчка, Сваятычы, Сіняўка, Сноў, Сталовічы, Сьвержань, Турэц, Уселюб, Цырын, Ярэмічы. Магдэбурскае права мелі Карэлічы (XVII ст.), Клецак (27.08.1652), Любча (1590), Мікалаеўшчына (XVII ст.)[18][19], Мір (27.12.1579), Наваградак (26.06.1511), Нясьвіж (23.04.1586).
У сярэдзіне XVII ст. налічваў каля 41 тыс. дымоў (што адпавядала 278 тыс.[1]. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 289 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 166 тыс. чал.[20] (25,5 тыс. дымоў[1]).
На 1775 год павет налічваў 34 742 дымоў[21]. У 2-й пал. XVIII ст. колькасьць насельніцтва дасягнула 334 тыс. чал.[1]
Павятовы соймік праходзіў у Наваградку, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Наваградзкая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
На тэрыторыі Наваградчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.
У XVI ст. у мураваную архітэктуру Меншчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.