Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй (? — 14 лютага 1324, Багародзічны манастыр на Шошы) — япіскап цьвярскі (1289—1316).
Сын нальшанскага, потым полацкага князя Гердзеня[2]. Магчыма, у 1266 годзе разам з маці і братам трапіў у палон да пскоўскага князя Даўмонта. Заснаваў Багародзічны манастыр на Шошы, быў яго ігуменам (або ігуменам Цьвярскога Отрача манастыра). У 1289 годзе на просьбу цьвярскога князя Міхаіла Яраславіча атрымаў высьвячэньне ад мітрапаліта Максіма на япіскапа цьвярскога. У 1300 годзе разам зь мітрапалітам Максімам і япіскапам растоўскім Сімеонам браў удзел у пасталеньні ў Ноўгарадзе архіяпіскапам наўгародзкім Тэактысты.
Каля 1308—1310 гадоў, напэўна, як вылучэнец князя Міхаіла Яраславіча, незадаволенага адхіленьнем прапанаванай ім кандыдатуры ігумена Геронтыя на мітрапалічы сталец, зьвінаваціў мітрапаліта Пятра ў сыманіі і блаславеньні некананічных шлюбаў перад канстантынопальскімі патрыярхам Атанасам I, а потым Нітантам і на Саборы Рускай царквы ў Пераяслаўлі (не пазьней за зіму 1311 году). Па апраўданьні мітрапаліта Пятра, відаць, атрымаў абарону вялікага князя і таму захаваў цьвярскую катэдру.
28 сакавіка 1316 году пакінуў катэдру, якая была вакантнай год (пераемнік Варсаноты пастаўлены толькі 13 лютага 1317 году). Пайшоўшы ў Шоскі манастыр, заставаўся палітычна ўплывовай асобай. Спачыў ў катэдральным Спаскім саборы Цьвяры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.