Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кажа́н-Гарадо́к[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Цны. Цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1902 чалавекі. Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Лунінцу, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лахва.
Кажан-Гарадок лац. Kažan-Haradok | |||||
Царква Сьвятога Мікалая | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1493 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Лунінецкі | ||||
Сельсавет: | Гарадоцкі | ||||
Плошча: | 5,9631 км² | ||||
Вышыня: | 118 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 1902 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 318,96 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1647 | ||||
Паштовы індэкс: | 225660 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′57″ пн. ш. 27°0′46″ у. д. | ||||
± Кажан-Гарадок | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кажан-Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны на мяжы зь Піншчынай, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася драўляная царква Сьвятога Мікалая ў стылі барока, помнік архітэктуры XIX ст.
Тапонім Кажан-Гарадок складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Кажан» паказвае на блізкасьць да вёскі Кажановічаў, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Кажан-Гарадок (Гарадзец) як сяло ў валоданьні П. Мантыгердавіча датуецца 1493 годам. У XVI стагодзьдзі ён увайшоў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва, з 1588 году — уладаньне кашталяна віленскага Яна Кішкі. Пад 1599 годам паселішча ўпамінаецца як мястэчка.
У 1613 годзе Кажан-Гарадок стаў цэнтрам воласьці. У гэты час тут было 116 двароў, дзеяла царква. Маёнтак належаў Ю. Падбярэзскаму, пазьней Тарнаўскім. У 1635 годзе ў Кажан-Гарадку збудавалі кальвінскі збор. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кажан-Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Пінскага павету. У 1863 годзе ў Кажан-Гарадку адкрылася 2-клясная царкоўная школа (у 1886 годзе навучалася 36 хлопчыкі). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку існавалі царква, каталіцкая капліца, сынагога, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, школа, 3 млыны, 10 крамаў, заезны двор, штогод праводзілася некалькі кірмашоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Кажан-Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кажан-Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кажан-Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны (да 1928 году) Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Кажан-Гарадок увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Лунінецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 656 двароў, на 1995 год — 705 двары, на 1996 год — 693. У 2000-я гады Кажан-Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
У Кажан-Гарадку працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.