Пётар Мантыгердавіч

(пам. каля 1460) маршалак земскі літоўскі, намесьнік наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётар Мантыгердавіч

Пётар Мантыгердавіч (Пятраш Мантыгірдавіч; каля 1390—1459) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак дворны (1422—1431) і земскі (з 1434), намесьнік наваградзкі (1430—1432 і 1445—1456) і полацкі (1459). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Вадвіч».

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Пётар Мантыгердавіч
лац. Piotar Mantygierdavič / Mantyhierdavič
Thumb
Пётар Мантыгердавіч

Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1390
Памёр 1459(1459)
Род Мантыгердавічы
Бацькі Мантыгерд
Жонка Ганна
Дзеці Ян
Закрыць

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся каля Ашмянаў і Салечнікаў. У 1434 годзе вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч надаў яму двор Іўе, але гэта магло быць пацьверджаньнем вотчыннага ўладаньня, менавіта зь Іўя выводзілі сябе яго нашчадкі[1]. Маці другой жонкі княгіна Анастасія Карыбутава падарыла яму Лоск.

Імя

Мундгерд (Mundgerd[2], Mundgærðr[3][4], Mundgerdr) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Sciremunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8]. Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердымонт)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Petro Mondigerd[10], Petrus Mondiger[11], Petrum Mondygerd[12] (2 кастрычніка 1413 году); Petrasio Montigerdowicz (26 студзеня 1416 году)[13]; панъ Петрашъ Монътикгирдовичъ (Петраш Монтикгирдович[1]; 15 чэрвеня 1424 году[14], 1440—1459 гады[15]); Petraschius Montegardowicz (22 чэрвеня 1431 году)[16]; Petrasy Montigerdowicz[17], Petrassy Montigerdowicz[18] (1 верасьня 1431 году); Petrassius Montigirdowicz (15 кастрычніка 1432 году)[19]; Petraschius Montigerdowicz (27 лютага 1434 году)[20]; Petrus Mongyerdovycz (28 траўня 1434 году)[21]; Petrassius Montigerdowicz (17 ліпеня 1435 году)[22]; Petraschio Montigerdowitcz terre Lithwanie suppremo marschalco (28 чэрвеня 1436 году)[23]; Petraschio Montigerdowicz (1441 год)[24]; Petrus Montigierdowicz terre Lituanicae supremus marsalcus (1442 год); Petrus Montigerdowicz, marschalcus terrae nostrae Lithuaniae (14 студзеня 1447 году)[25]; Петрашъ Монтикгордовичъ (30 красавіка 1451 году)[26][27]; воевода новгородский маршалокъ земский панъ Петръ Монтикгирдович (8 студзеня 1452 году)[28]; Petrassius Montigerdowicz marsalcus generalis, castellanus et tenutarius Novogrodensis (1452 год)[29]; пана Петра Монтикырдовича, пана Петра Монкгирдовича (1458—1459 гады)[30], пана Петра Монтикырдовича (18 лютага 1459 году)[31], пана Петра Монтикирьдовича (10 сакавіка 1459 году)[32], пана Петра Монтикирдовича (9 жніўня 1459 году)[33]; Petrus Montigerdowicz, Petrassius Montigirdowicz, Petrasch Montigirth[1].

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Мантыгерда, намесьніка полацкага. Меў братоў Гануса і Алехну.

За часамі Вітаўта (каля 1424—1426 гадоў) быў старостам падольскім, у 1422 або 1423 годзе — маршалкам дворным, у 1430—1432 і 1445—1456 гадох — намесьнікам наваградзкім, у 1434—1459 гадох — маршалкам земскім, у 1435 годзе — намесьнікам капыльскім, у 1459 годзе — намесьнікам полацкім. Быў сябрам рады вялікіх князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казімера[34].

У 1430 годзе езьдзіў у Польшчу наконт справы каранацыі Вітаўта. У 1431 годзе езьдзіў да татараў як пасол Сьвідрыгайлы. У пачатку 1432 году быў на перамовах з палякамі ў складзе літоўскай дэлегацыі. Таго ж году на даручэньне Сьвідрыгайлы яшчэ раз езьдзіў у Польшчу. За часамі Казімера езьдзіў з пасольствамі ў Тэўтонскі ордэн (1444 год) і ў Польшчу (1448 год)[35].

Браў удзел ў перавароце супраць Сьвідрыгайлы. Камандаваў войскам Жыгімонта Кейстутавіча.

Няма зьвестак пра імя і паходжаньне першай жонкі. Другі раз ажаніўся з Ганнай, дачкой князя Фёдара Карыбутавіча. У першым шлюбе меў сына Яна.

Мова і культура

Да актаў Мельнскага міру (1422 год), Гарадзенскай уніі (1432 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з рускімі надпісамі[36][37][38]:

ПЕ(чат)Ь ПАН(а) ПЕТРАЖОВА МОИДВИЧА
ПЕЧ + ПАН ПЕТРАШОВА МОЧДВИЧА
ПЕТ ПЕТЬРАШОВА МОНДКІРДОВИЧА

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.