Remove ads
горад у Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Сале́чнікі (лет. Šalčininkai) — места ў Летуве, на рацэ Сольчы. Адміністрацыйны цэнтар Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 6609 чалавек. Знаходзяцца за 45 км ад Вільні, каля беларуска-летувіскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Вільня — Ліда; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Ліда.
Салечнікі лац. Salečniki | |||||
лет. Šalčininkai | |||||
Віленская вуліца | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1311 | ||||
Места з: | 1956 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Мэр: | Леанард Тальмант | ||||
Плошча: | 2,98 км² | ||||
Вышыня: | 181 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 6609 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2217,79 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 380 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-17001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°18′40″ пн. ш. 25°22′50″ у. д. | ||||
Салечнікі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.salcininkai.lt |
Вялікія Салечнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся капліца Маці Божай аўтарства Лаўрына Гуцэвіча і палацава-паркавы ансамбль Вагнэраў, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Тапонім Салечнікі ўтварыўся ад ракі Сольчы[1].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Scholczniky (8 сьнежня 1485 году)[2]; Solieczniki (26 жніўня 1494 году)[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Салечнікі датуецца 1311 годам (у прускіх хроніках упамінаецца пад назвай Salsniken або Saletzniken), калі іх захапіла і зруйнавала крыжацкае войска з 150 рыцараў і 2 тыс. пяхоты пад камандаю ордэнскага камтура Генрыха. Крыжакі захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча Тэўтоўскі ордэн учыняў у 1378, 1382 і 1394 гадох.
З XIV стагодзьдзя Салечнікі знаходзіліся ў валоданьні Глябовічаў. У 1410 годзе тут збудавалі першы касьцёл. У 1523 годзе Глябовічы перадалі Салечнікі мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час ў мястэчку існавала пратэстанцкая капліца і юдэйскі малітоўны дом. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе Салечнікі захапіла і зьнішчыла маскоўскае войска.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Салечнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Мястэчка пацярпела ў вайну 1812 году. Увосень 1821 году ў Салечніках гасьцяваў Адам Міцкевіч, які назіраў на мясцовых могілках беларускі абрад Дзядоў. Абрад зрабіў на паэта вялікае ўражаньне і паслужыў штуршком да напісаньня паэмы «Дзяды»[3]. Жыхары мястэчка ўзялі актыўны ўдзел у вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Салечнікаў змагаліся з расейскімі войскамі пад камандаю Людвіка Нарбута.
Па ліквідацыі прыгоннага права ў 1861 годзе Салечнікі пачалі хутка разьвівацца. На 1866 год тут быў 31 будынак. Асаблівы штуршок у разьвіцьці Салечнікаў адбыўся ў 1882 годзе, калі празь мястэчка прайшла чыгунка.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Салечнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Салечнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Салечнікі занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Салечнікі Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1956 годзе Салечнікі атрымалі статус места, а ў 1972 годзе сюды з Эйшышак перанесьлі цэнтар раёну.
Помнікі: Адаму Міцкевічу; Кастусю Каліноўскаму і паўстанцам 1863—1864 гадоў (аўтар — Валяр'ян Янушкевіч), пастаўлены зь ініцыятывы Беларускага цэнтру культуры ў Салечніках[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.