Глябовічы
шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Глябовічы — шляхецкі род гербу Ляліва, які ў XVI стагодзьдзі ўвайшоў у лік магнатаў Вялікага Княства Літоўскага[1].
Глябовічы лац. Hlabovičy | |
![]() Герб Ляліва | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае |
Валодалі местамі Дуброўнай і Заслаўем, маёнткамі ў Аршанскім, Мазырскім і Наваградзкім паветах, на Смаленшчыне, Віцебшчыне і ў Каралеўстве Польскім, палацамі ў Вільні і Менску.
Прозьвішча
Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[2]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[3], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[4], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[5][6]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[7] або 'нашчадак Бога'[8].
Паходжаньне

Першы вядомы з роду — Глеб Вяжэвіч, ваявода смаленскі і дарагабускі.
Некаторыя дасьледнікі выводзяць паходжаньне роду ад Гедзіміна або ад маршалка Манівіда. Хутчэй за ўсё паходзяць з баяраў Смаленскай або Полацкай зямлі[9].
У Радзівіліядзе Яна Радвана Глябовічы (разам з Радзівіламі і Хадкевічамі) упамінаюцца як ліцьвіны: «…о Глябовічы, непараўнальны сьветач народу, зорка паміж ліцьвінаў» (лац. …o Heleboviciae lux unica gentis, in Litavis sydu)[10].
Найбольш вядомыя з роду
- Станіслаў Глябовіч (? — па 1513) — маршалак гаспадарскі (1492—1511), намесьнік віцебскі (1495—1501), браслаўскі (1501—1502), ваявода полацкі (з 1502)
- Пётар Глябовіч (? — па 1522) — намесьнік наваградзкі (1502) і крэўскі (1511—1522)
- Юры Глябовіч (? — паміж 1520 і 1524) — намесьнік смаленскі (1492—1499), віцебскі (1503—1508) і смаленскі (1508—1514).
- Мікалай Юрʼевіч Глябовіч (? — 1514) — староста дарагічынскі і слонімскі
- Ян Юр’евіч Глябовіч (каля 1480—1549) — маршалак гаспадарскі (1516—1542), ваявода віцебскі (1528—1532), полацкі (1532—1542) і віленскі (з 1542), канцлер вялікі літоўскі (з 1546)
- Ян Янавіч Глябовіч (1544—1590) — кашталян менскі (1571—1585), падскарбі земскі літоўскі і пісар вялікі літоўскі (1580—1586), кашталян (1585—1586) і ваявода троцкі (з 1586)
- Мікалай Янавіч Глябовіч (? — 1632) — падстолі вялікі літоўскі (1605—1611), ваявода смаленскі (1611—1621), кашталян віленскі (з 1621 году)
- Юры Караль Глябовіч (? — 1669) — ваявода смаленскі (1643—1653), староста генэральны жамойцкі (1653—1668), ваявода віленскі (з 1668); апошні мужчына з роду
Галерэя
- Іканаграфія роду Глябовічаў
- Марцыбэла Агінская з Глябовічаў
- Кацярына Глябовіч з Радзівілаў
- Соф'я Алена Радзівіл з Глябовічаў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.