Remove ads
(XV ст.) баярын Вялікага княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Глеб Вяжэвіч — літоўскі баярын, пачынальнік роду Глябовічаў.
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XV стагодзьдзе |
Памёр | не пазьней за 1480[1] |
Род | Глябовічы |
Бацькі | Вяж Капатовіч[d][2] |
Дзеці | Юры, Станіслаў, Пётар, Марына |
Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[3]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[4], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[5], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[6][7]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[8] або 'нашчадак Бога'[9].
Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: Глеб Вяжевич.
Зь літоўскага баярскага роду, магчыма, сын Міхала Вяжа (Michael alias Waszus), які прывесіў да акту Мельнскага міру пячаць з гербам «Ляліва». Меў брата Івана. Быў у сваяцтве з Манівідамі.
Ажаніўся з Ганнай Мілохнай, дачкой Рачкі Страчэвіча. У шлюбе меў сыноў Юрыя, Станіслава і Пятра, а таксама дачку Марыну (выйшла замуж за Альбэрта Клочку).
У 1433 годзе яго жонка зрабіла ахвяраваньне на царкву ў Суляцічах[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.