Улеб

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Улеб — мужчынскае імя, вытворнае ад паўночнагерманскага (скандынаўскага) імя Олаф (Олаў, Улаф).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Uleifr
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ano + Leifi
Іншыя формы
Варыянт(ы) Олаф
Вытворныя формы Аліхвер
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Улеб»
Закрыць

Паходжаньне

Улеб — усходнеславянская форма паўночнагерманскага імя Óleifr (Uleifr, *AnulaiƀaR[1][2])[3]. Іменная аснова ан- (эн-) (імёны ліцьвінаў Энель, Янвін, Ангот; германскія імёны Enilo, Anoin, Angodus) паходзіць ад гоцкага *ana[4], стараверхненямецкага ano 'дзед, продак'[5], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Глеб; германскае імя Gudleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[6], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[7][8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаго, съли и гостье: Иворъ солъ Игоревъ великаго князя Рускаго… Оулебъ Володиславль… жены Улебле… купець… Олебъ (Аповесьць мінулых часоў)[9]; Милошу Влебовичу озеро Переросли, што при Жикгимонъте держалъ (9 лістапада 1449 году)[10]; imści panu Oleffowi kapitan-leytnantowi regimentu mego pieszego (20 красавіка 1719 году)[11].

Носьбіты

  • Улеб Ігаравіч ( 971) — меркаваны сын кіеўскага князя Ігара Рурыкавіча
  • Улеб Рагнвальдсон ( па 1032) — сын Рагнвальда Ульфсона, пасадніка ў Ладазе
  • Мілаш Улебавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.