Гудман
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Гудман, Гутман, Годман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Gudman | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gudo + Mann |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гутман, Годман |
Вытворныя формы | Косман |
Зьвязаныя імёны | Мангуд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ґудман» |
Паходжаньне
Гутаман, Гутман, Годзіман, Гудман або Годман (Gutamanns[1], Guotman, Godeman, Guðman[2], Gudman[3][4][5], Gudmanni[6], Godman) і Мангод (Mangod[7]) — імёны германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готалт, Готарт, Саўгут; германскія імёны Gotald, Gotard, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[9], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[10], германскага man 'чалавек'[11].
Адпаведнасьць імя Гудман (лет. Gudmanas) германскаму імю Godeman (Guotman) прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[12].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotysman[13].
У Польшчы ў 1629 годзе адзначалася прозьвішча Gutman (Guttman)[14].
У 1648 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Sebastianus Guthmannus, Gedano-Borussus[15]. У Прусіі адзначалася прозьвішча Guttmann[16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Павел Кгодманович (1538 год)[17]; пана Миколая Андреевича Кгудмана (1 красавіка 1584 году)[18]; пана Миколая Кгудмана (15 студзеня 1597 году)[19]; Andrzej Gudman (1621 год)[20]; Samuell Gudman (20 кастрычніка 1655 году)[21]; Samuel Gudman (1667 году)[22]; Józef Gudman z Strawlan (1690 год)[23]; Pani Gutmanowa Feltherowa (1771—1772 гады)[24]; Józef Godman (1835 год)[25][a].
Носьбіты
- Мікалай Андрэевіч Гудман[28] († па 1595) — літоўскі баярын, які меў уладаньні ў Жамойці[22]
- Андрэй Гудман — бяржанскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
- Казімер Гутман — жыхар вёскі Грандзічаў каля Горадні, які ўпамінаецца ў 1917 годзе[29]
Гутманы (Guttman) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[30].
Гутман (Gutman) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[31].
У XVI ст. існаваў засьценак Гудымінішкі (Гудыминишки) у Жамойцкім старостве[32].
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.