Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Есьман (Эсьман, Эсман), Ясьман (Яшман), Ешман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Esmann | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ask + Mann |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ясьман, Яшман, Ешман, Эсьман, Эсман |
Вытворныя формы | Осман |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Есьман» |
Есьман — беларуская форма германскага імя Эшман[1] (Eschmann[2], Ascman, Asman[3], Esmann[4]). Іменная аснова аск- (эш-, эс-) (імёны ліцьвінаў Яскольд, Яшмант; германскія імёны Askold, Eschmunt) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[5], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Арман, Дзерман; германскія імёны Mangerðr, Arman, Derman) паходзіць ад гоцкага manna[6], германскага man 'чалавек'[7].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Есьмян (Jeśmian)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Семен Ясманович[9] (26 красавіка 1388 году)[10][11]; Josmannus (11 ліпеня 1392 году)[12]; Michal Jasmanowicz… Hryczko Jasmanowicz (15 траўня 1432 году)[13]; Ясману Ходково Разоновича именье[14], Грицку Ясмановичу Крюковъци а Жорнъвища, а Погребища, а Ратов[15] (1440—1492 гады); Борису Ясмановичу потверженье… Борису Ясмановичу Глухов (9 лістапада 1449 году)[16]; Ясмановы дети (1484 год)[17]; Ивашко Ивашъковичь Есмановичь (1512 год)[18]; Быховцом, Тишку, а Андрею, а Есману, а Мелеху (8 студзеня 1517 году)[19]; дворане нашы Тишко а Андреи а Есманъ а Мелехъ Быховцы (17 красавіка 1517 году)[20]; Ивашко Есмановичъ[21], Глебъ Есмановичъ[22], Есман а Щасныи Быховъцы[23] (1528 год); панъ Иванъ Есманъ (11 і 30 сакавіка, 28 красавіка, 16 траўня 1533 году)[24]; панъ Глебъ Есманъ (20 сакавіка 1533 году, 3 і 18 траўня 1534 году, 1 студзеня 1539 году)[25]; панъ Иванъ а панъ Глебъ Есмановичи (26 сакавіка 1533 году)[26]; панъ Глебъ Есмановичъ (15 лістапада 1533 году, 23 красавіка 1534 году)[27]; бояр вилькомирских: Матея Есмановича а Яна Ленартовича (6 кастрычніка 1546 году)[28]; Jasmann, secretario vacante officio cancellariatus Lithvaniae (1549 год)[29]; пана Глеба Есмана (1551 году)[30]; boyar Iwana a Jeszmana Hryssanowiczow (1558 год)[31]; Павелъ Есмановичъ[32], Янъ Есманъ[33], Федоръ Лецко Есманъ[34], Глебова Есмановая Марина… Давыдъ Есманъ[35] (1567 год); славутному пну Кузме Есмановичу, бурмистру места Могилевского (17 чэрвеня 1579 году)[36]; Jan Jesman Synkowski (23 верасьня 1606 году)[37]; Paweł Jeśman (27 красавіка 1617 году)[38]; Krzys(z)tof Jeśman, kasztell(an) nowog(ródzki) (28 ліпеня 1672 году)[39]; Kazimierz Jesmon (1694 год)[40]; Jan Jasmonowicz (каля 1709 году)[41]; Joschmannus Joh., Sluzko-Lithvan. (1717 год)[42]; Katarzyna Jaszmanówna (1725 год)[43]; Maciey Jeśman, Podczaszy Pttu Upickiego (24 кастрычніка 1765 году)[44]; Jakub Esmanowicz (1802 год)[45]; Helena Jasman (1803 год)[46]; Леонъ Эсьманъ (1853 год)[47]; Jeśman Casimirus (1871 год)[48]; Eśman Jan (лістапада 1875 году)[49]; Jeśmanowicz Jadwiga z Nowodworskich (9 жніўня 1893 году)[48].
Эсьманы (Eśman) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[58].
Есьманы (Jeśman) гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету і ваколіцаў Камаяў[59][60].
Есьманы-Глябовічы — літоўскі шляхецкі род[61].
Эсман (Esman) гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Дзісны[62].
На 1909 год існаваў засьценак Эсьмонаўшчына (Эсьманоўшчына) у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[63].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Есьманы, на гістарычнай Амсьціслаўшчыне — Ясьманава, на гістарычнай Аршаншчыне — Эсьмоны. Назву Ясьманаўцы маюць вёскі на гістарычнай Меншчыне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.