Дзірман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзірман (Дырымен), Дзерман (Дзермен), Цірман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Dierman | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Diehr + Mann |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Дзерман, Дырымен, Дзермен, Цірман |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Дзірман» |
Дырыман, Дэрэман, Дэрман, Дырман або Тырман (Direman[1], Dereman[2][3], Dioreman, Deormann, Derman[4][3][5], Diermannus[6], Dierman[7], Tiermann[8], Thiermann) — імя германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Тырольдзь, Дырмунт; германскія імёны Diericke, Tirold, Deormund) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[10], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Арман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Arman, Esmann) — ад гоцкага manna[11], германскага man 'чалавек'[12].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Tyrman[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Дырымен Б(о)гданович (1524—1566 гады)[14]; Грынъ Тирмановичъ детей не маеть (3 жніўня 1545 году)[15]; людьми… Шчепаномъ Дерменовичъ (15 лістапада 1569 году)[16].
Дзірман (Dirrmann) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[19].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.