Ашка, Яска, Еска, Еш — мужчынскае імя.
Asco | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Яска, Еска, Еш |
Зьвязаныя імёны | Яскіль, Яскольд, Азьвін, Аскера, Ясьман, Ясмант |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ашка» |
Паходжаньне
Аск або Аска (Asc, Asco) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аск- (эш-, эс-) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Яскіль (Яскула), Аскольд (Яскольд, Яскоўд, Яшчолд), Азьвін, Аскера, Есьман (Ясьман, Ешман, Эсьман), Ясмант (Есьмант, Яшмант, Эсмунт, Асмунд). Адзначаліся германскія імёны Ascila (Eskil), Askold (Ascolt, Aschhold), Assuin (Aschwin), Ascher (Ascar), Eschmann (Esmann, Ascman, Asman), Asmunt (Ascmund, Eschmunt).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Asz (Esz, Hasz) і Ascoldus (Jaszczołt, Jeszczołt)[2].
У 1638 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Victorinus Eßken… Thorunenses Borussi[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: дворец Промядевъскии… з людьми; на имя тыи люди: Тивилька, Ашка (каля 1486 году)[4]; купил в мещанина троцкого в Мартина Ивашковича землю его на има Есковщину (2 студзеня 1515 году)[5]; бояры господаръские волости Бержанъской панъ Андрей Ошъкевичъ (16 чэрвеня 1558 году)[6]; Chwiecko Jaskowicz… Stanisław Jaskowicz… Sidor Jaskowicz… Janko Jaskowicz… Mikołay Jaskowicz… Janiel Jaskowicz… Marcin, Janiel Jaskowiczy (1561 год)[7]; Янъ Ясковичъ (1567 год)[8][a].
Носьбіты
Заўвагі
- Таксама:
- Ашкен (адзначалася старажытнае германскае імя Eskini[9]): Elżbieta Aszkien (1813 год)
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.