From Wikipedia, the free encyclopedia
Таўцігерд (Тэўтыгерд, Таўтгірд, Таўгірт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча. Жаночая форма імя — Тэўтгерда, Тэўтгарда[1].
Teutgerdis | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Teuto + Gerd |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Тэўтыгерд, Таўтгірд, Таўгірт, Тыгірд |
Вытворныя формы | Даўгерд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Таўціґерд» |
Тэўтгерда, Тэўтгарда або Тытгарт (Teutgerdis, Teutgardis, Titgart) — імя германскага паходжаньня[2][3][4]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўцівіл, Таўтвін; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutwin) паходзіць ад гоцкага þiuda[5], германскага þeudo[6] 'род, народ'[7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Мундыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Mundgerd) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8]. Такім парадкам, імя Таўцігерд азначае «ахова роду»[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Nicolao Tavtigerd[9], Nicolaus Tawtigerd[10], Nicolaum Tawtygerd[11] (2 кастрычніка 1413 году); Teutigerd Mischegoliensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[12][13]; nobilis Albertus Ywaschkowitz laicus et Elisabeth Andree Thowtgirdowitz mulier, coniuges (21 чэрвеня 1481 году)[14]; Tadeusz Tawgirt x; Antoni Tawgirt x (9 лютага 1791 году)[15].
Таўцігерды-Дрневічы — літоўскі шляхецкі род[16].
Тыґірды — літоўскі шляхецкі род[17].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.