From Wikipedia, the free encyclopedia
Таўцівіл (Тэўтывіл, Таўдвіл, Даўтвіл, Даўдвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Theudowills | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Teudo + Willo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Тэўтывіл, Таўдвіл, Даўтвіл, Даўдвіл |
Вытворныя формы | Давіл |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Таўцівіл» |
Тэўдавіл (Theudowills) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Teutwin, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Таўцівіл азначае «воля роду»[6].
Адпаведнасьць імя Таўтвіла германскаму імю Theowilh сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
У Прусіі бытавала імя Тэўтывіл (Таўтывіл): Tawtewille (1360 год)[8], Teutewil (1363 год)[8], Tautewille (1379 год)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Тевтевила… Тевтивилоу… Тевтивилъ… Тевътивилъ… Тевтевилъ… Тевтивила… Товтивила… Товтивилъ… Товтовиловоу (Галіцка-Валынскі летапіс)[10]; Полотьскыи князь Товтивилъ (Наўгародзкі першы летапіс)[11]; minen bruder herczog Tewtewiln das her in gegeben hatte (Tewtewil; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[12]; Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[13]; Theowothowil (каля 23 красавіка 1430 году)[14]; Johanne alias Thautwil (Johannes alias Thautwil[15]; 21 кастрычніка 1440 году)[16]; Товтивилъ Полоцкій (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[17]; со княземъ съ Полотьскимъ съ Товтивиломъ (Сафійскі першы летапіс)[18]; пану Товътвилу Монътовтовичу, пану Товтвилу Монътовътовичу, панъ Товтвил Монтовтович (Товтвил Монътовтович[15], 1440—1481 гады)[19]; Митько Товътвилович (1440—1492 гады)[20]; Янъ Товтвил (1454 год)[21]; praesentibus testibus strenuis Towthwyl et Wesgal[22], dominis Tholthvil[23] (1461 год); Thotwil (Ян Длугаш); боярину виленскому Товтвилу Висконтовичу (10 жніўня 1495 году)[24]; Tewtywił… Towtywił (Хроніка Быхаўца)[25]; люди в Моишокгольскомъ повете… Лаврина Товътевиловича… Лаврина Товътьвиловича (16 ліпеня 1506 году)[26]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Станка Товтвиловича… а Ромашка Довтвиловича (26 студзеня 1516 году)[27]; сеножать у Кернове, двора нашого керновъского Товтвилишки (15 сьнежня 1517 году)[28]; пани Богдана Товътвиловая (8 жніўня 1524 году)[29]; Пацукъ Товтвиловичъ[30], Богушъ Товтвилович… Товтвилъ Михайлович[31], Томъко Товтвиловичъ[32], Петко Товътвиловичъ[33], Янъ Товтвиловичъ[34], Янъ Товътвилович… Янушко Товтвиловичъ[35], Станислав Товтвиловичъ… Григореи Довдвилович[36] (1528 год); три пустовщыны там же в Пенянох… а Товтвиловъщину (17 траўня 1530 году)[37]; вчынившы собе децкимъ Якуба Товъдвиловича (1542 год)[38]; Jurgi Thowthwilowycz (1554 год)[39]; бояромъ… Болку Товтвиловичу (25 сьнежня 1566 году)[40]; Миколай Яновичъ Товтвилъ… Якубъ Яновичъ Товтвилъ[41], Отъ Барбары Андрюшковны Товтвиловое[42], Миколай Якубовичъ Товтвилъ[43], Щепанъ Товтвиловичъ[44] (1567 год); Samuela s Towtwiła Blinstruba… Moyzesz Samuel. Towtwiła Blinstrub podpisałem ręką swą (26 студзеня 1665 году)[45].
Татвілы-Бальцэвічы — літоўскі шляхецкі род[50].
На 1892—1909 гады існавала ўрочышча Тацьвілаўка (Тацьвілава) у Менскім павеце Менскай губэрні[51][52].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Таўцьвілы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.