Нясьвіская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нясьві́ская ра́туша — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца пасярод гістарычнага Рынку[a]. Будынак з трох бакоў агінаюць гандлёвыя рады, якія адкрываюцца аркадамі да пляцу. Твор архітэктуры рэнэсансу і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Нясьвіская ратуша | |
![]() Нясьвіская ратуша | |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′8.42″ пн. ш. 26°40′52.25″ у. д. |
Архітэктурны стыль | рэнэсанс, барока |
Дата заснаваньня | 1596 |
Статус | Ахоўная зона |
Нясьвіская ратуша на мапе Беларусі ![]() ![]() Нясьвіская ратуша | |
![]() |
Комплекс ратушы і гандлёвых радоў уваходзіць у Нацыянальны гістарычна-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж».
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Па атрыманьні Нясьвіжам Магдэбурскага права ў 1586 годзе прыкладна да 1596 году на галоўным пляцы места — Рынку — збудавалі мураваную ратушу. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) пацярпела ад пажару.
У 1752 году ратушу перабудавалі ў стылі позьняга барока[1]. У 1784 годзе ў ёй правялі рамонт у зьвязку з наведваньнем места каралём і вялікім князем Станіславам Аўгустам Панятоўскім.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у будынку праходзілі паседжаньні мескай думы. У 1806 годзе князь Дамінік Радзівіл прызначыў на ўтрыманьне ратушы і яе рамонт піцейны падатак. У 1834—1835 гадох уздымалася пытаньне рамонту будынка, які аднак не правялі.
У 1836 годзе пацярпела ад вялікага пажару. Па пажары верхнія ярусы ратушнай вежы не адбудавалі. У другой палове XIX ст. на другім паверсе праводзіліся паседжаньні мескай думы, унізе былі крамы, сьвіран, частка будынка пуставала. У 1863 годзе чарговы раз узьнялі пытаньне рамонту ратушы. У 1870 годзе адрамантавалі дах і два памяшканьні думы. У 1896—1901 гадох у час чарговага рамонту паправілі і падмацавалі сьцены, нанава атынкавалі галоўны фасад зь вежай, прывялі ў парадак скляпеньні, якія прыстасавалі пад склады, паставілі новыя аконныя рамы, унутры адрамантавалі памяшканьні і прыстасавалі пад мескую залю паседжаньняў грамадзкага сходу.
Найноўшы час
У 1990-я гады ратушу аднавілі ў аўтэнтычным выглядзе паводле праектнага пляну канца XVI ст. і гравюры Тамаша Макоўскага 1604 году.
Архітэктура
Вонкавы выгляд
Помнік архітэктуры рэнэсансу і барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які на тарцовым паўночным фасадзе мае высокую 6-ярусную вежу над уваходам. Чатыры ніжнія ярусы чацьверыковыя, два верхнія — васьмерыковыя ў пляне. Вежа завяршаецца гранёным купалам . Па перабудове ў сярэдзіне XVII ст. вежа стала 4-яруснай. Бакавыя часткі галоўнага фасаду завяршаюцца 3-кутнымі шчытамі. Амаль пазбаўленыя дэкору сьцены праразаюцца невялікімі прастакутнымі аконнымі праёмамі і завяршаюцца тонкім прафіляваным карнізам. Высокі двухсхільны вальмавы дах зрокава павялічвае аб’ём будынка.
Інтэр'ер
Будынак мае сымэтрычны ўнутраны плян. Першапачаткова на першым паверсе знаходзіліся адміністрацыйныя памяшканьні магістрату і суду, на другім паверсе — вялікая заля для ўрачыстых грамадзянскіх актаў і тэатральных паказаў. Заля мела скляпеністае перакрыцьце; да яе з боку галоўнага ўваходу вялі шырокія 1-маршавыя сходы.
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- У панараме места. Ю. Пешка, пач. XIX ст.
- 1822 г.
- Да пажару 1836 г.
- Да пажару 1836 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Т. Барэці, 1894 г.
- Т. Барэці, 1894 г.
- 1900 г.
- 1905 г.
- 1916 г.
- 1915 г.
- 1918 г.
- 1923—1934 гг.
- А. Віслоцкі, 1925 г.
- А. Абухоўскі, 1927 г.
- 1934 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- Я. Булгак, да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Вежа
- Уваход
- Інтэр’ер, сходы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.