Сваятычы

вёска ў складзе Жарабковіцкага сельсавета Ляхавіцкага раёна Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сваятычы

Свая́тычы[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Ведзьмы. Уваходзяць у склад Жарабковіцкага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 180 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на паўночны ўсход ад Ляхавічаў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы.

Хуткія факты
Закрыць

Сваятычы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Юрыя ў стылі клясыцызм, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся клясыцыстычны палац Абуховічаў і Чапскіх.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапомім Сваятычы ўтварыўся ад слова «сваякі»[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Сядзіба. Н. Орда, 28.08.1876 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Сваятычы як мястэчка, уладаньне Пяткевічаў датуецца 1506 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У XVI ст. Сваятычы знаходзіліся ў валоданьні Карыцкіх, Казноўскіх, Давойнаў, Пясецкіх, Фурсаў, Пузынаў і інш., з XVI ст. — Абуховічаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Сядзіба. Н. Орда, 1876 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сваятычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У першай чвэрці XIX ст. М. Абуховіч збудаваў у мястэчку палац у стылі позьняга клясыцызму, дзе разьмяшчаліся карцінная галерэя (творы Ю. Пешкі, Ф. Рушчыца і інш.), габэлены, архіў уладальнікаў маёнтку, бібліятэка (5 тыс. тамоў). Зборы загінулі ў Першую сусьветную вайну.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл у Сваятычах пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). На 1886 год у мястэчку было 75 двароў, дзеяла царква. На 1890 год — 100 двароў[3].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Сваятычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сваятычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сваятычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павету.

У 1939 годзе Сваятычы ўвайшлі ў БССР. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якую ўлучылі ў склад Сваятыцкага сельсавету Ляхавіцкага раёну Баранавіцкай, з 1954 году Берасьцейскай вобласьці. У 1980 годзе Сваятычы ўвайшлі ў склад Жарабковіцкага сельсавету. На 2000 год тут было 148 двароў.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 705 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 715 чал., у тым ліку 756 каталікоў, 83 праваслаўныя, 17 юдэяў; 1999 год — 337 чал.; 2000 — 340 чал.[5].
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 342 чал.[6]; 2010 год — 273 чал.

Інфраструктура

У Сваятычах працуюць базавая школа, клюб, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Арлоўскага вуліцаКасьцельная вуліца
Інтэрнацыянальная вуліцаПагарэльская вуліца (частка)
Сноўская вуліца (частка)

У Сваятычах склалася такая мікратапанімічная сытуацыя, калі разам з штучнымі афіцыйнымі назвамі вуліцаў савецкага часу вяскоўцы ўжываюць традыцыйныя гістарычныя назвы. Так, цэнтар вёскі завецца Рынкам, бо тут раней праводзіліся кірмашы. Вуліца, якая цягнецца ў кірунку вёскі Пагарэльцы, завецца Пагарэльскай. Ёсьць вуліца Сноўская, якая выходзіць у бок Снова. Вуліца Касьцельная завецца так таму, што вядзе яна ад цэнтру да касьцёла. Асада — месца, дзе жылі афіцэры Войска Польскага. Ёсьць і іншая назва гэтага месца — Букет, ад таго, што паабапал дарогі, якая сюды вядзе, растуць кусты бэзу. Падсобнае — тэрыторыя, дзе адразу па Другой сустветнай вайне ўтварылася падсобная ваенная гаспадарка (да вайны — шляхецкая гаспадарка).

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Касьцёл Сьвятога Юрыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Палац Абуховічаў і Чапскіх (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.