Нягневічы

вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нягневічы

Нягне́вічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Валоўкі. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 979 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Наваградку, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Хуткія факты
Нягневічы
лац. Niahnievičy
Thumb
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Нягневіцкі
Насельніцтва: 979 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231429
СААТА: 4243835036
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°39′30″ пн. ш. 26°4′48″ у. д.
Нягневічы на мапе Беларусі ±
Thumb
Нягневічы
Thumb
Нягневічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Нягневічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся колішні касьцёл у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Гісторыя

Thumb
Былы касьцёл

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Нягневічы датуецца 1401 годам. У 1428 годзе сяло ўваходзіла ў склад Наваградзкай зямлі і знаходзілася ў валоданьні вялікага князя Вітаўта, які падараваў яго сваёй жонцы Ульяне Гальшанскай.

У сярэдзіне XV стагодзьдзя Нягневічы сталі цэнтрам маёнтку Радзівілаў у Наваградзкім павеце. З 1600 году ў мястэчку праводзілся кірмашы.

Thumb
Царква, каля 1900 г.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1706 годзе Нягневічы спаліла швэдзкае войска. На 1757 год тут было 67 хрысьціянскіх і 29 юдэйскіх дамоў, працавала карчма.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Плян мястэчка, 1938 год

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Нягневічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце[2]. У 1809 годзе мястэчка набыў граф А. Храптовіч. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Нягневічах было 90 двароў, 98 дамоў, расейская народная вучэльня, 2 царкоўнапрыходзкія школы, 2 царквы, сынагога, юдэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазын, мяшчанская ўправа, 8 крамаў, сыраварня, карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Нягневічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нягневічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Нягневіцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Нягневічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградзкім павеце. У гэты час тут было 53 жылыя будынкі.

У 1939 годзе Нягневічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 414 двароў,на 2000 год — 419. У 2000-я гады Нягневічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 575 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 406 чал.; 1992 год — 2065 чал.[5]; 1999 год — 1137 чал.; 2000 год — 1140 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 1098 чал.; 2010 год — 979 чал.

Інфраструктура

У Нягневічах працуюць гімназія (на 1 верасьня 2007 году — 262 дзяцяці), лякарня сястрынскага дагляду (на 25 ложкаў), амбуляторыя, пошта, філія АСБ «Беларусбанк» № 416, лазьня на 30 месцаў.

Эканоміка

  • Сельскагарспадарчыя каапэратывы: «Нягневічы», «Камунар-агра»
  • СП «Валорэкс»
  • Кацельная РУП ЖКГ места Наваградку

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

На могілках знаходзіцца пахаваньне салдатаў Першай і Другой сусьветных войнаў.

Страчаная спадчына

  • Капліца могілкавая (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)

Асобы

  • Мікалай Кацянееў — савецкі дзяржаўны дзяяч
  • Іван Малышэўскі (1828—1897) — гісторык, пэдагог, доктар багаслоўя, прафэсар
  • Аляксандар Орса (1896—1959) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, доктар прыродазнаўчых навук
  • Натальля Орса — беларускі пэдагог
  • Платон Цэсевіч (1879—1958) — артыст опэры і камэрны сьпявак. Народны артыст РСФСР[7]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.