Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Клецак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Клецак)

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Клецку. Знаходзіцца на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. У 1950-я гады савецкія ўлады ўзарвалі касьцёл (захаваліся падмуркі і фрагмэнт мура). Твор архітэктуры рэнэсансу.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Траецкі касьцёл
КраінаБеларусь
МестаКлецак
Каардынаты53°04′02.48″ пн. ш. 26°37′32.5″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
Архітэктурны стыльрэнэсансная архітэктура[d]
Аўтар праектуЯн Марыя Бэрнардоні
Дата заснаваньняXV ст.
Дата скасаваньня1950
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Фара, 1724 г.

У 1450 годзе з фундацыі Андрэя Маствіловіча ў Клецку збудавалі Фарны касьцёл. Відаць, першы будынак быў драўляным. У канцы 1550 году Мікалай Радзівіл Чорны перадаў касьцёл пад кальвінскі збор. У 1560—1562 гадох Сымон Будны быў міністрам у зборы. У 2-й палове XVI ст. за Альбрэхтам Радзівілам касьцёл вярнулі каталікам і перабудавалі яго паводле праекту Я. М. Бэрнардоні. У 1607 годзе яго асьвяціў біскуп віленскі Юры Радзівіл[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Клецак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

Найноўшы час

У 1950-я гады савецкія ўлады ўзарвалі помнік архітэктуры. Ад касьцёла захавалася толькі частка заходняга мура.

Архітэктура

Thumb
Рэшткі мура

Помнік архітэктуры рэнэсансу зь вельмі моцнымі гатычнымі рысамі[2]. Гэта быў 1-нэфавы, прастакутны ў пляне асноўны аб’ём з 5-граннай апсыдай, якія завяршаліся агульным дахам, 2-схільным над асноўным аб'ёмам і шматгранным над алтаром. Да паўночнай сьцяны прэзьбітэрыюма далучалася невялікая 2-павярховая закрысьція, на другім паверсе якой была скарбніца. Сьцены ўмацоўваліся контрфорсамі і завяршаліся прафіляваным карнізам. Аконныя праёмы былі аркавымі. Перад галоўным фасад узвышалася 3-ярусная вежа-званіца з аркавымі прастакутнымі аконнымі праёмамі, упрыгожанымі нішамі, філёнгамі, завершаная купалам-баняй. Ніжні ярус вежы чацьверыковы, астатнія — васьмерыковыя.

Усярэдзіне асноўны аб'ём меў цыліндрычнае скляпеньне з распалубкамі. Інтэр'ер ўпрыгожвалі багата аздобленыя разныя алтары і скульптура. Падлога была цаглянай, зь некалькімі каменнымі плітамі ў асноўным аб'ёме. Пад алтарнай часткай былі сутарэньні. Над уваходам разьмяшчаліся драўляныя хоры.

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гагарына

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.