Кіраўні́цтва спра́вамі прэзідэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь — установа забеспячэння і абслугоўвання прэзідэнта, яго Адміністрацыі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Нацыянальнага сходу і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 16 жніўня 2022 года пасаду кіраўніка справамі займае Юрый Назараў[5].
Хуткія факты Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Краіна ...
Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
---|
КСП РБ |
Краіна |
|
Адрас |
Беларусь, Мінск, Ленінскі раён, вул. К. Маркса, д. 38 |
Мэта |
Забеспячэнне дзейнасці прэзідэнта |
Тып арганізацыі |
дзяржаўная ўстанова |
Афіцыйныя мовы |
беларуская, руская |
Кіраўнікі |
Кіраўнік |
Юрый Назараў |
першы намеснік кіраўніка |
Дзмітрый Рыбко |
намеснікі кіраўніка |
Мікалай Рагашчук, Антон Краеўскі[1] |
Заснаванне |
Дата заснавання |
12 жніўня 1994 года |
Уласны капітал |
966,5 млрд рублёў[2] (2012; $115,5 млн[3]) |
Колькасць супрацоўнікаў |
26000 (на 2009 год)[4] |
Матчыная арганізацыя |
Прэзідэнт Беларусі |
Даччыныя арганізацыі |
106 прадпрыемстваў |
udp.gov.by/by |
Закрыць
Кіраўніцтва справамі ўключае:
- Сакратарыят, Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці;
- 3 галоўныя ўпраўленні: капітальнага будаўніцтва, гаспадарчае, эканомікі;
- 10 упраўленняў: 1) арганізацыйнага забеспячэння, 2) будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, 3) бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, 4) кадравага забеспячэння, 5) кантролю і рэвізійнай дзейнасці, 6) прававога забеспячэння і маёмасных дачыненняў, 7) прамысловасці, 8) прыродных комплексаў і сельскай гаспадаркі, 9) сацыяльна-культурнай сферы і турызму, 10) справаводства;
- 5 нацыянальных паркаў: Белавежская пушча (разам з турысцка-гандлёвым комплексам), Бярэзінскі біясферны запаведнік, Браслаўскія азёры, Нарачанскі і Прыпяцкі;
- дзіцячы аздараўленчы лагер «Планета» (вёска Воўкавічы, Мінскі раён), РУП «Комплекс па аказанні паслуг імя П.М.Машэрава», РУП «БелЛекаЦэнтр», Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы» (Лагойскі раён, Мінская вобласць), Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр, ДУ «Цэнтр гігіены ітэпідэміялогіі», РУП «Цэнтркурорт»;
- 8 санаторыяў: «Баравое» (в. Будачы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць), 2 санаторыі «Беларусь» (Сочы ў Расіі і Ялта ва Украіне), «Белая Русь» (Туапсэ, Краснадарскі край, Расія), «Прыазёрны» (пасёлак Нарач, Мядзельскі раён, Мінская вобл.), «Сосны» (в. Гатавічы, Мядзельскі раён) і «Юнацтва» (пас. Ратамка, Мінскі раён);
- гандлёвыя прадпрыемствы: «Беларусьгандаль», «Белэкспа», «Дыпмаркет», Палац Рэспублікі, ДУ «Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр», «Усходні» (гандлёвы дом), РУП «Вытворча-гандлёвы і гасцінічны комплекс «Кастрычніцкі» (кафэ «Менск», кафэ «Монетный двор», рэстараны «Лідо»)[6];
- 4 гасцініцы: «Прэзідэнт-гатэль», «Мінск», «Планета» і «Юбілейная»;
- Гандлёвае аб’яднанне «Белмастацпромыслы»: РУП «Слуцкія паясы» (Мінская вобл.), РУП «Скарбніца», ААТ «Белмастацкераміка», РУП «Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў «Любна», УП «Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся», Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў, Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў, ГЦ «Кірмаш», Дзяржаўны падарункавы фонд;
- вытворчыя прадпрыемствы: РУП «Беларускі дом друку», Мінская тыпаграфія, «Мэбля Інтэр’ер Цэнтр»;
- 3 лясныя гаспадаркі: Краснасельская (в. Курганы, Мінскі раён), Ляскавічы (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобл.), Цяцерынская (в. Шапялевічы, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць);
- Беларускі інстытут будаўнічага праектавання, «БелЭЗ», «Дыпсэрвіс», рамонтна-будаўнічы трэст і ўпраўленне № 6;
- 2 сельскія гаспадаркі: «Ляскавічы» і «Усход» (в. Атоліна, Мінскі раён);
- «Азярцо-лагістык» (в. Багатырова, Мінскі раён), «Беларускія латарэі», «Белтрансспецаўта» і «Прамтрансінвест».
Паводле Статуту задачамі Кіраўніцтва справамі з’яўляюцца:
- забеспячэнне і абслугоўванне прэзідэнта, дзейнасці дзяржаўных устаноў і кіраўнікоў;
- забеспячэнне і абслугоўванне мерапрыемстваў дзяржаўных устаноў з удзелам прэзідэнта;
- парадкаванне аздараўлення дзяцей за мяжой, уліку, атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі;
- арганізацыя ўліку, захоўвання, ацэнкі і збыту адабранай і арыштаванай у даход дзяржавы і вызваленай у крымінальным працэсе ад арышту маёмасці;
- стварэнне належных умоў для знаходжання ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, а таксама запрошаных у краіну прэзідэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асоб;
- кіраванне ахоўваемымі прыроднымі землямі, забеспячэнне іх захаванасці і функцыянавання;
- забеспячэнне жыллём чыноўнікаў.
Кіраўніцтва справамі ажыццяўляе:
- атрыманне і выдаткоўванне прадугледжаных на ўтрыманне дзяржаўных устаноў сродкаў дзяржаўнага бюджэту.
- выдаткоўванне на дзейнасць дзяржаўных устаноў, вядзенне рахункаводства і статыстычнага ўліку ў дзяржаўных установах, складанне бюджэтаў выдаткаў на іх утрыманне, бухгалтарскай і статыстычнай справаздачнасці;
- нагляд за выкананнем даручэнняў прэзідэнта;
- ухваленне і нагляд за выкананнем ведамаснага заканадаўства;
- узгадненне дзейнасці дзяржаўных устаноў і грамадзян у працы з накіраванай у даход дзяржавы маёмасцю, аздараўленні дзяцей за мяжой, атрыманні і выкарыстанні замежнай бязвыплатнай дапамогі;
- выданне дазволаў на аздараўленне дзяцей за мяжой;
- забеспячэнне знаходжання ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, а таксама запрошаных прэзідэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асоб;
- праектаванне, будаўніцтва, набыццё, рэканструкцыю і рамонт нерухомасці для дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі;
- набыццё, абслугоўванне і рамонт транспарту дзяржаўных устаноў і чыноўнікаў;
- кіраванне дзяржаўнай маёмасцю, ладжанне абслугоўвання нерухомасці ў карыстанні дзяржаўных устаноў і чыноўнікаў;
- здачу ў арэнду без права выкупу і ў бязвыплатнае карыстанне нерухомай маёмасці дзяржавы;
- узгадненне дзяржаўнага санітарнага нагляду;
- узгадненне нагляду за станам, выкарыстаннем, аховай і абаронай лясоў, жывёльнага і расліннага свету, вядзеннем паляўнічай гаспадаркі, палявання і рыбалоўства ў падначаленых прыродаахоўных і лесагаспадарчых установах;
- вызначэнне парадку ўліку, атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі;
- вызначэнне парадку нагляду за дзейнасцю дзяржаўных устаноў, упаўнаважаных выконваць выемку і арышт у даход дзяржавы маёмасці;
- выдаткоўванне адмысловых фондаў прэзідэнта;
- забеспячэнне дзяржаўных і парламенцкіх прадстаўнікоў, чыноўнікаў ў замежных камандзіроўках;
- выдаткоўванне на ладжанне, забеспячэнне і выкананне літарных палётаў;
- забеспячэнне выкарыстання міжведамасных аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
- арганізацыя вырабу, уліку і захоўвання дзяржаўных узнагародаў, нагрудных знакаў да ганаровых званняў, нагрудных знакаў членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і пасведчанняў да іх, таксама арганізацыя вырабу службовых пасведчанняў чыноўнікаў;
- накіраванне супрацоўнікаў на падрыхтоўку і ведамасны нагляд;
- латарэйную і выдавецкую дзейнасць;
- узгадненне выставаў і кірмашоў падпарадкаваных устаноў;
- забеспячэнне патрэбаў насельніцтва ў вырабах народных мастацкіх промыслаў і сувенірах;
- разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб службовымі асобамі[7].
2 верасня 2020 года сайт Кіраўніцтва справамі быў узламаны кіберпартызанамі, на галоўную старонку вывесілі бела-чырвона-белы сцяг і фатажабу (укр.) (бел. на Віктара Шэймана[8].
За 2020 год выручка прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі вырасла на 40 % да 2,6 млрд рублёў (1,057 млрд $) пераважна за кошт будаўніцтва, земляробства і прамысловасці. Дадатнае сальда ад гандлю дасягнула каля 150 млн долараў ЗША[9], што склала каля 10 % ад памеру дадатнага сальда Беларусі.
17 снежня 2020 года Савет Еўрапейскага саюза ўнёс у «Чорны спіс Еўрасаюза» ГГУ — Дзяржаўную ўстанову «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за «атрыманне выгады ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымку яго»[10]. Пры абгрунтаванні санкцый таксама адзначалася, што гэта найбуйнейшы аператар на рынку нежылой нерухомасці і куратар мноства кампаній у краіне, у той час як Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка справамі Віктара Шэймана пракантраляваць бяспеку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[11]. Таксама Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне ў свой санкцыйны спіс уключылі Вялікабрытанія[12] і Швейцарыя[13]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[14].