Рэжым Лукашэнкі
аўтарытарны персаналісцкі палітычны рэжым у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэжы́м Лукашэ́нкі — аўтарытарны персаналісцкі палітычны рэжым у Беларусі, усталяваны Аляксандрам Лукашэнкам, які трымае ўладу праз фальсіфікацыі выбараў[1] і тэрор[2][3][4][5][6][7][8] насельніцтва пры фінансавай[9], вайсковай[10] і інфармацыйнай[11][12] падтрымцы Расіі[13][14][15][16].

Прыйшоўшы да ўлады на папулісцкай хвалі праз першыя прэзідэнцкія выбары 1994 года ў Беларусі, Лукашэнка не меў ні згуртаванай каманды, ні праграмы развіцця краіны і адразу скіраваў намаганні на згортванне дэмакратычных працэсаў, умацаванне асабістай улады і селекцыю савецкага бюракратычнага апарату як сваёй апоры[17].
На думку экспертаў, у Беларусі склаўся гэтак званы «сацыяльны дагавор» паміж аўтакратыяй і шырокім грамадствам, калі грамадзяне адмаўляліся ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці, а рэжым забяспечваў нядрэнны паводле постсавеціх мерак узровень жыцця і свабоду перамяшчэння[18][19].
Ні адны выбары ў Беларусі пасля лістапада 1996 года не прызнаны місіямі БДІПЧ АБСЕ як дэмакратычныя і адпаведныя ўзятым краінай міжнародным абавязацельствам. Абвешчаныя пасля ўсіх выбараў афіцыйныя вынікі былі моцна сфальсіфікаваны, хаця, на думку многіх экспертаў, Лукашэнка меў значную электаральную падтрымку і да 2020 года з вялікай імавернасцю мог перамагаць на выбарах і без фальсіфікацый, але з меншымі вынікамі[20].
Напярэдадні выбараў 2020 года міністр замежных спраў Уладзімір Макей заяўляў, што «рэжым моцны, спакойны» і перамен у Беларусі не дапусціць («сітуацыя будзе пад кантролем»)[21], Макей неаднакратна паўтараў тэзіс пра ўстойлівасць рэжыму для ўнутранай аўдыторыі і замежных дыпламатаў[22].
На 78-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (19—26 верасня 2023) міністр замежных спраў Сяргей Алейнік выказаўся супраць ужывання да рэжыму Лукашэнкі азначэння «рэжым», характарызаваў гэта як «астракізм у ААН», назваў «абразамі і непаважлівай лексікай»[23].
Гл. таксама
Зноскі
- Лукашенко: Последние выборы мы сфальсифицировали (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 24 верасня 2023.
- Лукашэнка пра катаваньні на Акрэсьціна: «Атрымалі тыя, хто там жа кідаўся на мянтоў» (бел. (тар.)). Радыё Свабода (17 жніўня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
- Экс-политзаключенная Ася Булыбенко о том, как в заключении ломают людей, попытке суицида, ПТСР и почему не вернется в Беларусь (руск.). Zerkalo.io (25 верасня 2023). Праверана 26 верасня 2023.
- За день ГУБОПиК задержал более 60 человек (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 26 верасня 2023.
- ГУБОПиК разгромил квартиру мужа пресс-секретаря полка Калиновского (руск.). Reform.by (9 лістапада 2022). Праверана 26 верасня 2023.
- ГУБОПиК разгромил квартиру матери погибшего «калиновца» (руск.). Reform.by (1 снежня 2022). Праверана 26 верасня 2023.
- ГУБОПиК разгромил квартиру Вадима Прокопьева (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 26 верасня 2023.
- «Амбал, что бил меня головой о стенку, кулаком в лицо, ударил в живот, — он не человек». Монолог белоруски о ГУБОПиКе и неволе (руск.). Zerkalo.io (10 сакавіка 2023). Праверана 26 верасня 2023.
- Ціханоўская пракамэнтавала расейскі крэдыт Лукашэнку: «Гэта падоўжыць яго агонію» (бел. (тар.)). Радыё Свабода (14 верасня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
- Прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў падрыхтоўку расейскага «рэзэрву праваахоўнікаў» для Лукашэнкі (бел. (тар.)). Радыё Свабода (28 жніўня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
- Супрацоўнікаў БТ, якія страйкуюць, замянілі супрацоўнікамі Russia Today (бел. (тар.)). Радыё Свабода (19 жніўня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
- Ва Ўкраіне дасьледавалі, як Расея дапамагала Лукашэнку легітымізаваць ягоную ўладу пасьля выбараў у 2020 годзе (бел. (тар.)). Радыё Свабода (10 снежня 2021). Праверана 24 верасня 2023.
- Лукашенко: В интересах Беларуси и России найти взаимовыгодные решения по проблемным вопросам(недаступная спасылка). TUT.BY (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 24 верасня 2023.
- Зянон Пазьняк: Мацуйма нашу нацыянальную сілу! (недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (24 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 24 верасня 2023.
- Расія прыйшла на падтрымку хунце М’янмы . Наша Ніва. Праверана 24 верасня 2023.
- «Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі Лукашэнкі, але…» Пуцін згадаў Беларусь у пасланні . Наша Ніва. Праверана 24 верасня 2023.
- Шадурский 2022, s. 397.
- Шадурский 2022, s. 398.
- Шадурский 2022, s. 405.
- Уладзімір Макей: «Запэўніваю вас, што рэжым моцны» . Белсат. Праверана 1 ліпеня 2024.
- Карбалевіч, Валер. Ціханоўская і Алейнік у ААН. З аднаго боку: «Дапамажыце захаваць незалежнасьць», з другога: «Спыніце палітыку астракізму» (бел. (тар.)). Радыё Свабода (24 верасня 2023). Праверана 24 верасня 2023.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.