Remove ads
беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Іо́сіфавіч Фяду́та (нар. 3 лістапада 1964, Гродна) — беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнавец, доктар філалогіі (PhD Phililogy)[3].
Аляксандр Іосіфавіч Фядута | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1964[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, журналіст |
Навуковая сфера | філалогія і паліталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гуманітарных навук[d] (30 чэрвеня 2017) |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
У час палітычнага крызісу пасля выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 года быў затрыманы ў Маскве і абвінавачаны ў спробе захопу ўлады. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі, прызнаны палітычным зняволеным .
Вучыўся ў сярэдняй школе № 15 Гродна. Скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1986). У 1986—1991 гадах працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў гродзенскай школе № 20.
У 1991 годзе перайшоў на камсамольскую работу, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ па пытаннях студэнцкай моладзі, першым сакратаром ЦК Саюза моладзі Беларусі. Быў сябрам КПСС (1991), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1993).
Быў актывістам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года. Пасля перамогі Лукашэнкі на выбарах прызначаны (ліпень 1994) начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У снежні 1994 года ўзяў на сябе адказнасць за з’яўленне ў газетах «белых плям», якія сведчылі пра ўвядзенне ў Беларусі палітычнай цэнзуры, і ў пачатку студзеня 1995 года быў звольнены.
Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[4].
Працаваў у асноўных недзяржаўных выданнях, крытычных да ўладнага курсу: з сакавіка 1995 года ў «Белорусской деловой газете» і газеце «Имя», з 2000 года ў газеце «Народная Воля». З чэрвеня 1998 года працуе ўласным карэспандэнтам газеты «Московские новости» ў Беларусі. Спецыялізуецца ў жанры палітычнага партрэта. Вёў цыклы «Личное дело» (газета «Имя») і «Политбюро» («Белорусская деловая газета»).
Кандыдат філалагічных навук (1997), тэма дысертацыі: «Читатель в творческом сознании А. С. Пушкина».
Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995—1998). Член Беларускага аб’яднання «Яблака» (з 1997), член яго палітсавета (з 2000). З 1999 года — прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя тэхналогіі».
У 2006 годзе журналістка «Белорусских новостей» Алена Наважылава выкрыла факты выкарыстання ейных тэкстаў пад прозвішчам Фядуты ў амерыканскай газеце «Новое русское слово»[5]. У выніку Фядута папрасіў прабачэння ў Наважылавай і «Белорусских новостей»[6].
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровы член ПЭН-цэнтра Літвы.
Аўтар кнігі «Лукашэнка. Палітычная біяграфія» (выйшла ў расійскім выдавецтве «Рэферэндум» у 2005 годзе). Гэта была першая палітычная біяграфія Аляксандра Лукашэнкі, напісаная членам яго першага перадвыбарчага штаба[7] .
Намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» з моманту яе заснавання і да 10 студзеня 2014 года[8][9].
У часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 года працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Пасля пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, арыштаваны 20 снежня 2010 года ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ.[10] 29 снежня яму было прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе чч. 1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (масавыя беспарадкі)[11]. 30 сакавіка 2011 года абвінавачванне перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК Беларусі (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх).
Філолагі Расіі і іншых краін звярнуліся да прэзідэнта і ўраду Расіі ў абарону свайго калегі[12]. Пад іншым зваротам у абарону Фядуты і іншых арыштаваных літаратараў, дзеячаў мастацтва, журналістаў, навукоўцаў, адрасаваным Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і іншым міждзяржаўным структурам, падпісаліся спявак Юрый Шаўчук, тэлевядучы Аляксандр Архангельскі, літаратуразнаўца Мікалай Багамолаў, паэты Міхась Айзенберг, Наталля Гарбанеўская і Цімур Кібіраў і дзесяткі іншых дзеячаў культуры і навукі Расіі, Літвы, Украіны, Эстоніі і іншых краін.[13] 11 студзеня 2011 года міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Фядуту вязнем сумлення. 8 красавіка 2011 года адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе[14]. 20 траўня 2011 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Жанна Жукоўская) асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.[15]
З 2013 года жыў і працаваў у Кіеве. У 2016 годзе вярнуўся ў Беларусь[16].
12 красавіка 2021 года разам з адвакатам Юрасем Зянковічам затрыманы ў Маскве[17]. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»)[18].
20 красавіка 2022 года праваабаронцы прызналі Фядуту палітычным зняволеным[19].
5 верасня 2022 года судом Мінскага раёна Аляксандр Фядута прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі[20].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.