Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва» — міжнароднае грамадскае аб'яднанне.
Хуткія факты Беларуская перспектыва, Дата заснавання ...
Беларуская перспектыва |
---|
|
Дата заснавання |
14 верасня 1995 |
Тып |
грамадскае аб’яднанне[d] |
Цэнтр |
|
Закрыць
Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва» створаны групай беларускай інтэлігенцыі на ўстаноўчым сходзе 14 верасня 1995 года. Зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 10 лістапада 1995 года. Меў Савет заснавальнікаў, прэзідыум, трох сустаршыняў — Уладзіміра Анцулевіча, Валянціна Голубева, Аляксандра Фядуты[1].
Выступала за рынкавыя рэформы ў эканоміцы, захаванне правоў чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці. Цэнтр праводзіў семінары, лекцыі, канферэнцыі, дыскусіі, «круглыя сталы» і г.д. з прыцягненнем спецыялістаў, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, шырокага кола грамадства. За час свайго існавання правяла чытанне 110 навукова-папулярных лекцый па актуальных праблемах рэфармавання эканомікі, сучаснай палітыкі і гісторыі беларускай дзяржаўнасці[1].
24—25 лістапада 1995 года Цэнтрам «Беларуская перспектыва» праведзена канферэнцыя «Праблемы прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку постсацыялістычных краінаў Усходняй Еўропы», у якой удзельнічалі Уладзімір Тарасаў, Станіслаў Багданкевіч, В. Касядоўскі, Павел Данейка, Антон Сланімскі і іншыя. 14—15 снежня правёў канферэнцыю «Праблемы рынкавых рэформаў сельскай гаспадаркі ў краінах Усходняй Еўропы», аргамітэт якой узначальваў Іван Нікітчанка[1].
Членам Цэнтра мог быць любы грамадзянін Беларусі ці замежжа, які дасягнуў 16 гадоў[1].
Савет заснавальнікаў[1]
- Дзмітрый ЛеанІдавіч Абразцоў, старшыня Свабоднага прафсаюза завода «Зеніт»
- Васіль Іванавіч Бернік, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі АН Беларусі, доктар матэматычных навук
- Генадзь Мікалаевіч Бураўкін, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вожык»
- Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, доктар геалагічных навук
- Анатоль Пятровіч Грыцкевіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і замежных краін, доктар гістарычных навук
- Павел Уладзіміравіч Данейка, віцэ-прэзідэнт Інстытута прыватызацыі і менеджменту, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
- Сяргей Іванавіч Законнікаў, рэдактар часопіса «Полымя»
- Лявонцій Ульянавіч Зданевіч, галоўны архітэктар праектаў АП «Белпраект»
- Іван Сямёнавіч Кірычэнка, старшыня Беларускага Камітэта міру
- Павел Алегавіч Лойка, загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, кандыдат гістарычных навук
- Іван Пятровіч Макаловіч, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Народная воля», кандыдат гістарычных навук
- Сяргей Сцяпанавіч Мальчык, дацэнт Гродзенскага медыцынскага інстытута, кандыдат медыцынскіх навук
- Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Скарыны
- Іван Мікалаевіч Нікітчанка, генеральны дырэктар ТАА «Агранавука», член-карэспандэнт АН Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук
- Наталля Арсенаўна Рослава, старшыня камітэта «Дзеці Чарнобыля»
- Людміла Рыгораўна Русак, загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук
- Антон Антонавіч Сланімскі, вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, кандыдат эканамічных навук
- Уладзімір Іванавіч Тарасаў, кіраўнік саветнікаў Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук
- Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч, загадчык аддзела часопіса «Мастацтва»
- Вера Андрэеўна Чуйко, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН Беларусі, кандыдат хімічных навук
- Мікалай Уладзіміравіч Шэйна, галоўны спецыяліст Камітэта па сельскай гаспадарцы Брэсцкага аблвыканкама
- Дзмітрый Дзмітрыевіч Якаўцаў, прадпрымальнік