From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Мікалаевіч Нікітчанка (10 студзеня 1939, в. Гарыцы, Пагарскі раён, Бранская вобласць — 20 лістапада 2010, Маладзечна) — беларускі навуковец у галіне селекцыі жывёл. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1981).
Іван Мікалаевіч Нікітчанка | |
---|---|
руск.: Иван Николаевич Никитченко | |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1939 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 лістапада 2010 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, палітык, селекцыянер |
Навуковая сфера | селекцыя жывёл[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1979) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання (1985—1990).
Нарадзіўся 10 студзеня 1939 года ў в. Гарыцы Пагарскага раёна Бранскай вобласці.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960). З 1968 года — навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, кіраўнік селекцыйнага цэнтра Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1982). З 1986 года — намеснік старшыні Дзяржаграпрама БССР, з 1991 года — генеральны дырэктар НДІ «Агранавука». З 1993 года — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных даследаванняў.
19 лістапада 2010 года а 14:45 на ўласным аўто сутыкнуўся з грузавіком «ЗІЛ», які належаў РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст» Кіравання справамі прэзідэнта Беларусі[1]. Навукоўца даставілі ў шпіталь горада Маладзечна, дзе ён памёр а 2 гадзіне ночы на 20 лістапада[2]. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Член партыі БНФ і намеснік старшыні Беларускай сялянскай партыі. У першай палове 1990-х гадоў уваходзіў у склад «ценевага кабінету» апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII-га склікання.
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[3].
Доўгі час узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». Крытыкаваў планы пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі. У інтэрв’ю Радыё Свабода (2007) Іван Нікітчанка сказаў[4]:
Да ідэі будаўніцтва АЭС у Беларусі я стаўлюся вельмі адмоўна. Бо тыя 20 працэнтаў, што збіраюцца атрымаць праз яе будаўніцтва, можна атрымаць іншым шляхам. Найперш, праз мадэрнізацыю тэхналогій. У адным толькі аграрным сектары мы можам значна больш зэканоміць энергіі, чым дасць АЭС. І такая мадэрнізацыя вывела б нашу сельскую гаспадарку на патрэбны ўзровень і зрабіла б яе канкурэнтаздольнай. |
Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года ўвайшоў у лік давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты ад партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага. Гэты крок тлумачыў тым, што менавіта В. Рымашэўскі аддаваў найбольшую ўвагу пытанням пераадолення наступстваў чарнобыльскай аварыі[5].
Даследаваў генетыка-матэматычныя метады аналізу селекцыйнай працы і аўтаматызаваных сістэм кіравання ў племянной жывёлагадоўлі. Распрацаваў прагнозныя індэксы абмену рэчываў, метады прагназавання прадуктыўнасці і генетычнай схільнасці жывёл да захворванняў і стрэсаў.
Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 5 вынаходніцтваў[6].
Асноўныя працы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.