From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Пятро́віч Макало́віч (20 верасня 1940, Дубаўка, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць — 29 лістапада 2017) — беларускі журналіст, літаратар, гісторык.
Іван Пятровіч Макаловіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 верасня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 2017 (77 гадоў) |
Грамадзянства | СССР Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Жанр | проза |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся у вёсцы Дубаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1966). Кандыдат гістарычных навук. Тэма дысертацыі: «Друк Беларусі ў барацьбе за паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці (1971—1980 гг.)». Слухач Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (1973—1975).
З ліпеня 1959 гады працаваў у калгасе імя Фрунзэ Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1959—1962). У 1966—1973 гг. працаваў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзела прамысловасці, будаўніцтва і транспарту абласной газеты «Мінская праўда».
У 1975 годзе пачаў працаваць у газеце «Звязда» загадчыкам аддзелаў будаўніцтва, навукі і навучальных устаноў, прапаганды. З 1981 г. — намеснік, з 1986 рэдактар газеты «Звязда». Быў старшынём Дзяржаўнага камітэта па друку (1989—1990), галоўным рэдактарам творчай студыі «Фота і жыццё» (1990), намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Народная газета» (1990—1995). З 1995 намеснік галоўнага рэдактара газеты «Народная воля».
Член Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі (1986—1990); старшыня Саюза журналістаў Беларусі (1986—1990); сакратар Саюза журналістаў СССР (1987—1990); член праўлення Беларускага камітэта міру (з 1987), намеснік старшыні таварыства «Беларусь — Польшча» (з 1987), адзін з заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995—1999)[1].
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1987); медалём «За доблесную працу»; у адзнаку 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна (1970); срэбным медалём ВДНГ (1983); залатым ганаровым знакам агенцтва «Інтэрпрэс» (Польшча).
Жонка — Людміла Андрэеўна Макаловіч, сыны Уладзімір, Ігар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.