Remove ads
былая дзяржаўная ўстанова Беларусі ў галіне абнародавання і збору прававых актаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыяна́льны цэ́нтр прававо́й інфарма́цыі Рэспублікі Белару́сь — былая[5] (да 1 ліпеня 2024) цэнтральная дзяржаўная навукова-практычная ўстанова, якая ажыццяўляе збор, улік, апрацоўку, захаванне, сістэматызацыю і актуалізацыю эталоннай прававой інфармацыі, яе распаўсюджванне (прадастаўленне), экспертна-аналітычную дзейнасць у названых сферах, а таксама афіцыйнае апублікаванне прававых актаў[6].
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Абрэвіятура | НЦПІ РБ |
Краіна | |
Адрас | г. Мінск, Маскоўскі раён, вул. Берсана, д. 1а[2] |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | апублікаванне заканадаўства Беларусі |
Тып арганізацыі | выканаўчая |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1 кастрычніка 1997[3] |
Матчыная арганізацыя | Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[4] |
Папярэднік | Навукова-даследчы інстытут праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Беларусі |
ncpi.gov.by/be |
Асноўнымі задачамі НЦПІ Беларусі з’яўляюцца:
На 2021 год Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі ўключаў:
30 чэрвеня 1997 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 338 «Аб стварэнні Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (НЦПІ РБ). Згодна з указам Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі даручалася да 1 кастрычніка 1997 года «рэарганізаваць Навукова-даследчы інстытут праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі шляхам вылучэння з яго Рэспубліканскага цэнтра прававой інфармацыі з пераўтварэннем гэтага цэнтра ў НЦПІ РБ»[10]. 20 ліпеня 1998 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 369 «Аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь» (НРПА РБ), які даручыў стварыць з 1 студзеня 1999 года. На НЦПІ Беларусі ўсклалі вядзенне рэестра. Пагатоў, пастанаўлялася «Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (НС РБ), Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйнаму суду, Вярхоўнаму суду, Вышэйшаму гаспадарчаму суду, Нацыянальнаму банку, міністэрствам, іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, абласным (Мінскаму гарадскому) Саветам дэпутатаў і выканаўчым камітэтам да 1 студзеня 2001 года прадставіць НЦПІ звесткі пра адпаведныя прававыя акты, якія дзейнічаюць на дзень падачы інфармацыі, і тэксты гэтых актаў для ўключэння ў НРПА РБ». У Палажэнні аб НРПА РБ прадугледжвалася, што службовыя асобы і органы, якія выдалі прававы акт, накіроўваюць яго ў НЦПІ для ўключэння ў Нацыянальны рэестр «у 3-дзённы тэрмін з дня прыняцця». Паводле 10-га артыкула Палажэння, пададзеныя ў НЦПІ прававыя акты, якія падлягаюць уключэнню ў Нацыянальны рэестр, рэгіструюцца ў ім «не пазней за 2 рабочыя дні з дня паступлення ў НЦПІ»[11].
24 ліпеня 1998 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 376 «Аб стварэнні камп’ютарнага банка даных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь» (КБДПЗ РБ), якое даручалася «НЦПІ сумесна з Нацыянальным цэнтрам законапраектнай дзейнасці (НЦЗД) пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь да 1 студзеня 1999 года». Паводле 2-га артыкула Указа, суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы і іншым дзяржаўным органам і ўстановам, якія ўдзельнічаюць у заканатворчым працэсе, даручалася «забяспечыць падачу НЦПІ матэрыялаў па праектах законаў, унесеных у Палату прадстаўнікоў НС РБ пасля 4 сакавіка 1998 года». Згодна з 3-м артыкулам НЦПІ даручалася «да 15 студзеня 1999 года забяспечыць устаноўку КБДПЗ РБ у Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі НС РБ, Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь і НЦЗД пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», а таксама ажыццяўляць яе вядзенне. Паводле 7-га артыкула Палажэння аб КБДПЗ РБ, Сакратарыяты Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі мелі накіроўваць у НЦПІ пастановы і звесткі пра разгляд законаў ад адпаведных палат Нацыянальнага сходу Беларусі, а Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі — звесткі пра падпісанне закона і пярэчанні пры яго вяртанні прэзідэнтам[12]. 30 кастрычніка 1998 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 524 «Аб захадах удасканалення дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі». У 3-м артыкуле Указа НЦПІ даручалася «да 1 кастрычніка 1999 года стварыць у абласных цэнтрах рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі па правах філіялаў НЦПІ»[13].
10 снежня 1998 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 22 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб афіцыйным апублікаванні і набыцця моцы прававымі актамі Рэспублікі Беларусь»[14]. У 5-м артыкуле Палажэння вызначалася, што «афіцыйнае апублікаванне прававога акту ажыццяўляецца, як правіла на беларускай і рускай мовах у адпаведнасці з падпісаным арыгіналам». Згодна з 12-м артыкулам «рашэнні рэспубліканскіх рэферэндумаў, дэкрэты прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і законы Рэспублікі Беларусь набываюць моц праз 10 дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання». Паводле 4-га артыкула Палажэння, «афіцыйным апублікаваннем з’яўляецца давядзенне прававых актаў да ўсеагульнага ведама шляхам узнаўлення іх тэкстаў у поўнай адпаведнасці з падпісаным арыгіналам у наступных афіцыйных выданнях:
На 31 снежня 1998 года Электронная база даных прававой інфармацыі (ЭБДПІ) змяшчала звыш 22 000 дакументаў, у тым ліку ўсе НПА прэзідэнта, органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады з 1975 года ўключна з усімі кодэксамі Беларусі ў дзеючай рэдакцыі[16]. 4 студзеня 1999 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 1 «Аб зацвярджэнні Адзінага прававога класіфікатара Рэспублікі Беларусь»[17], вядзенне і выданне якога даручалася НЦПІ. Класіфікатар падзяляўся на 10 частак: 1) «Заканадаўства пра дзяржаўны лад»; 2) «Грамадзянскае заканадаўства»; 3) «Заканадаўства пра фінансава-крэдытны лад»; 4) «Заканадаўства пра гаспадарча-эканамічную дзейнасць»; 5) «Сацыяльнае заканадаўства»; 6) «Заканадаўства ў галіне грамадскіх адносін, адукацыі, навукі і культуры»; 7) «Заканадаўства пра ахову навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў»; 8) «Заканадаўства ў галіне абароны, нацыянальнай бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Працэсуальнае і выканаўчае права»; 9) «Заканадаўства ў галіне міжнародных адносін»; 10) «Прававыя акты індывідуальнага прымянення»[18].
1 чэрвеня 2001 года на сеціўным вузле НЦПІ размясцілі вэб-старонку Гаспадарчага суда Мінска[19]. 16 снежня 2002 года А. Лукашэнка падпісаў Указ «Аб Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь…», увядзенне якога ў дзеянне меў забяспечыць НЦПІ да 1 студзеня 2004 года. Паводле 4-га артыкула Палажэння аб Нацыянальным прававым партале, НЦПІ меў ажыццяўляць на ім афіцыйнае апублікаванне прававых актаў, уключаных у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Сярод іншага, 10-м артыкулам Палажэння прадугледжвалася «прадстаўленне інфармацыі на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь, а таксама на англійскай мове»[20]. У 2002 годзе ў ЭБДПІ ўвялі 4901 прававы акт, у выніку чаго банк даных на 31 снежня налічваў 41 910 прававых акта. За 2002 год у Нацыянальны рэестр прававых актаў (НРПА) уключылі 5819 прававых актаў, у выніку на канец год той налічваў 31 555 дакументаў. Таксама за 2002 год выйшлі 144 нумары НРПА. У снежні 2002 года НЦПІ разам з абласнымі ЦПІ абслугоўваў 2544 электронныя копіі ЭБДПІ, усталяваныя ў 1411 карыстальнікаў[21].
14 верасня 2003 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 409, якім абавязаў НЦПІ перадаць у 2004—2005 гадах копіі ЭБДПІ Міністэрству па падатках і зборах Беларусі[22]. За 2003 год лік публічных ЦПІ пры бібліятэках павялічылі ўдвая да 140[23]. 1 кастрычніка 2006 года на кампакт-дыску выпусцілі банк даных «Кодэксы Рэспублікі Беларусь», у якой змясцілі Канстытуцыю Беларусі і ўсе 23 кодэксы[24]. 23 жніўня 2008 года пачаў дзейнасць Дзіцячы прававы сайт[25]. 30 снежня 2010 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 712 «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь». Паводле 2-га артыкула Указа, прадпрыемствы абавязалі «ажыццяўляць дзейнасць па распаўсюджванні прававой інфармацыі пры ўмове заключэння з НЦПІ дагавора»[26].
24 лютага 2012 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 3 «Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўваходжання ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь», які набыў моц 1 ліпеня 2012 года[27]. Паводле 1-га артыкула Дэкрэта, Нацыянальны прававы партал стаў адзіным абавязковым месцам апублікавання прававых актаў з НРПА Беларусі. У выніку спынілася рэгулярнае апублікаванне заканадаўства па-беларуску ў газеце «Звязда»[28]. 1 ліпеня 2012 года НЦПІ стварыў у інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН» базу даных «Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты», якая налічвала звыш 1600 дзеючых актаў[29]. 2 студзеня 2014 года ў інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН-ONLINE» размясцілі базу даных «Прававыя акты БССР», якая змяшчала звыш 3500 актаў заканадаўчых і выканаўчых органаў 1919—1991 гадоў. Сярод іх у свабодны доступ выклалі 27 кодэксаў БССР і Расійскай СФСР 1918—1991 гадоў. Базу даных стварылі пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[30].
24 лістапада 2014 года сістэма «ЭТАЛОН-ONLINE» займела функцыю «Перакладчык» для машыннага перакладу тэксту дакумента з рускай мовы на беларускую[31]. 15 чэрвеня 2015 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 243 аб падачы ТНПА ў НЦПІ толькі ў электронным выглядзе са студзеня 2015 года[32]. 17 жніўня 2015 года НЦПІ дамогся знішчэння 15 000 асобнікаў Правіл дарожнага руху (ПДР), выдадзеных мінскім прадпрыемствам без дагавора з НЦПІ, які патрабаваўся паводле Указа 2010 года № 712. У выніку страты прадпрыемства перавысілі 500 млн рублёў (30 000 долараў), а спагнанне склала 90 млн рублёў (5500 $)[33]. У 2016 годзе выявілі яшчэ 5 выдаўцоў ПДР без дагавора і з памылкамі[34].
5 красавіка 2016 года разам з Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сертыфікацыі запусцілі платформу «ЭТАЛОН-Стандарт», якая ўтрымлівала звыш 200 000 дзяржаўных стандартаў і міжнародных тэхнічных рэгламентаў, а таксама тэхнічных законаў і міжнародных дагавораў[35]. 11 ліпеня 2016 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 261, якім дазволіў установам змяшчаць на сваіх сайтах 5 прававых актаў без дагавора з НЦПІ. Таксама дзяржаўныя ўстановы мелі карыстацца сродкамі НЦПІ ў адміністрацыйных працэдурах. На снежань 2016 года Нацыянальны рэестр прававых актаў налічваў звыш 190 000 прававых актаў, а штодня ўлічвалі каля 70 новых. Эталонны банк даных прававой інфармацыі (ЭБДПІ) налічваў каля 200 000 прававых актаў і міжнародных тамоў. Нацыянальны прававы партал меў 280 000 наведнікаў штомесяц, а Прававы форум Беларусі — 36 000. Агулам НЦПІ стварыў звыш 200 банкаў даных, у тым ліку на звыш 12 000 дакументаў правапрымянальнай практыкі і звыш 16 700 — судовай практыкі. У супрацы з Беларускім дзяржаўным універсітэтам у сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» на больш як 80 000 руска-беларускіх перакладаў слоў павялічылі моўную базу для аўтаперакладу тэкстаў НПА[36].
26 студзеня 2017 года ў Еўразійскім нацыянальным універсітэце, што ў Астане (Казахстан), адкрылі 16-ы замежны цэнтр доступу да беларускага заканадаўства[37]. За 2016 год у НРПА дадалі звыш 10 000 прававых актаў. На верасень 2017 года агульны лік дакументаў ва ўсіх базах НЦПІ перавышаў 270 000, з іх каля 210 000 (78 %) уваходзілі ў Эталонны банк даных прававой інфармацыі (ЭБДПІ)[38]. На 1 кастрычніка 2017 года дзейнічала каля 700 цэнтраў прававой інфармацыі на базе бібліятэк у кожным раёне Беларусі. Яшчэ 20 такіх цэнтраў працавала за мяжой[39]. 12 красавіка 2018 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 135 «Аб абавязковай юрыдычнай экспертызе тэхнічных нарматыўных прававых актаў», якую даручыў праводзіць НЦПІ[40]. На снежань 2018 года вэб-старонкі НЦПІ мелі да 1,5 млн праглядаў за месяц[41].
1 сакавіка 2019 года А. Лукашэнка даручыў стварыць пры НЦПІ Экспертны савет па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову. 23 ліпеня ў склад Экспертнага савета ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Палаты прадстаўнікоў Беларусі, Міністэрства юстыцыі Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі, НЦПІ і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, ВНУ і грамадскіх аб’яднанняў. На пасяджэнні 10 кастрычніка 2019 года пераклад Кодэкса Беларусі аб шлюбе і сям’і ўхвалілі для размяшчэння на Нацыянальным прававым партале Беларусі. Прававую тэрміналогію спраўдзілі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа[42]. 5 лістапада на 3-м пасяджэнні ўхвалілі беларускі пераклад Выбарчага кодэкса Беларусі. Экспертны савет налічваў 21-га чалавекі. На 70 % прававыя тэрміны супадалі з беларускай навуковай тэрміналогіяй, закладзенай у 1920-я гады. Сярод 25 кодэксаў адразу па-беларуску быў прыняты Кодэкс Беларусі аб культуры. Таму перакладу падлягалі 24 кодэксы агульным абсягам на 5000 старонак у складзе каля 8000 артыкулаў і прававых нормаў. Трэцім да перакладу вызначылі Грамадзянскі кодэкс Беларусі[43].
23 снежня 2020 года Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 745, якой зацвердзіў Палажэнне аб парадку фарміравання і функцыявання АІС «Узнагароды». Яе даручылі весці НЦПІ з 1 студзеня 2021 года для збору звестак пра лаўрэатаў дзяржаўных узнагарод Беларусі[44]. У 2020 годзе на Нацыянальным прававым партале размясцілі 9698 НПА. Да красавіка 2021 года «Прававы форум Беларусі» правёў каля 560 праектаў заканадаўства ад часу заснавання ў 2013 годзе[45], з іх 196 (35 %) — абмеркавалі ў 2020 годзе[46]. Ад часу заснавання да чэрвеня 2021 года НЦПІ выпусціў 312 прававых выданняў агульных тыражом звыш 2-х млн асобнікаў. За 2020 год у 3000 мерапрыемствах прававой адукацыі ўзялі ўдзел каля 43 000 грамадзян[47].
14 сакавіка 2022 года кіраўнік НЦПІ Андрэй Матэльскі і кіраўнік Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння Еўразійскай эканамічнай камісіі Даніяр Турусбекаў падпісалі Дагавор на аказанне паслуг па пісьмовым перакладзе НПА Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) на беларускую мову. Паводле Дагавора, цягам 2022 года НЦПІ меў перакласці міжнародныя дагаворы і акты органаў ЕАЭС для размяшчэння на прававым партале ЕАЭС[48].
1 ліпеня 2024 года арганізацыя спыніла сваё існаванне. Правапераемнікам па ўсіх правах і абавязках Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі стаў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь[49].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка){{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка){{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка){{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка){{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка){{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.